Аўто1313

«Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. Пасажыры скардзяцца»

Пасля ўвядзення з 1 лістапада рэестру перавозчыкаў у таксі не толькі выраслі цэны, але заўважны і іншыя змены.

Рынак таксі пасля 1 лістапада зазнаў змены. Фота: av.by.

Пра тое, што сярод таксістаў стала больш замежнікаў, кажуць і пасажыры, і кіроўцы, піша av.by.

— Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. «Яндэкс» часта аддае ім заказы. Пасажыры скардзяцца ўжо не на цэны, плюс тыя паціху пачынаюць падаць, а менавіта на цемнаскурых за рулём. І таму ёсць аб'ектыўныя прычыны: такія шафёры рэзка водзяць, не ведаюць горад, парушаюць правілы дарожнага руху.

Усё часцей ад людзей я чую пытанне: «Што ў вас там у «Яндэксе» адбылося?» І не ведаеш, што ім адказваць… — падзяліўся адзін з кіроўцаў «Яндэкса».

На таксістаў-мігрантаў увагу рашылі звярнуць і ў ДАІ. Мінскія даішнікі паведамілі, што праводзяць рэйды па выяўленні парушэнняў ПДР, у тым ліку і замежнікамі, якія працуюць кіроўцамі сэрвісу «Яндэкс Таксі».

А што з цэнамі пасля новых правіл для таксі? У сярэднім назіраецца плюс 20% да ранейшай цаны. Больш за ўсё падаражэлі паездкі на кароткія дыстанцыі.

Такімі лічбамі маніторынгу дзеліцца старшыня Асацыяцыі прафесійных перавозчыкаў Кацярына Станкевіч.

— «Кароткае плячо» павялічылася ў цане на 40%. Прывяду прыклад. Калі раней з Бараўлянаў да «Экспабела» можна было даехаць за 7-8 рублёў, то цяпер сума вырасла амаль удвая. Маршрут звыш 7-8 кіламетраў будзе таннейшым. З тых жа Бараўлянаў да Серабранкі я да 1 лістапада даязджала за 34 рублі, цяпер — за 36. Невялікая розніца, — кажа Станкевіч.

Таксісты ў сваю чаргу радуюцца, што зніклі заказы «ад крамы да дома». Цяпер яны сталі ў разы даражэйшыя, і людзі аддаюць перавагу прайсціся пешшу.

Дырэктар «Таксі 135 Сталіца» Алег Радкевіч кажа, што з 1 лістапада колькасць супрацоўнікаў, якія штодня выходзяць на лінію, зменшылася ў два разы. А сярэдні чэк за паездку ў іх вырас на 25-30%

Але мяркуецца, што цэны пасля супакояцца. Кацярына Станкевіч лічыць, што хутка вызваленую нішу зоймуць новыя гульцы або буйныя перавозчыкі пашыраць свой аўтапарк. І да студзеня ўбачым, што цэны вышэйшыя за летнія толькі на 5-7%, а ў наступным годзе яны могуць упасці.

Каментары13

  • бабруйчанін
    16.11.2024
    ))) левакі правакі )) Роўныя магчымасці вудка рыбка
    Манаполіі транснацыанальныя карпарацыі паўсюль спачатку дэмпінгуют выціснут мясцовых завезут " кітайцеў 100 замест 140 беларусаў" і аля улю
    Чыноўнікі улады ..." лабіруют" ні усведамляют праз нейкі час іх таксама зменят Караевы энд пападупалос .Як у фуболе ))
    Памятаю у зборнай Францыі 30 40 год таму толькі Тігана быў побач з Платіні энд к.))))
  • Используйте репрессии
    16.11.2024
    Просто вызывайте ГАИ на таких и просите отобрать права, аргументируя это тем что человек не знает правил дорожного движения
  • Ален Дылдон
    16.11.2024
    Ў Кіеве кожны трэці кіровец Uber, Bolt гэта іншаземец (з сярэдняй Азіі, з Афрыкі і г.д) ніколі не сустракаў з імі праблем. Толькі прыемныя уражанні што і выражалася ў памеры чаявых.

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача52

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку8

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача52

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць