Грамадства44

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»

У Беларусі прайшлі масавыя арышты людзей, якія маглі быць звязаныя з дваровымі чатамі. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, распавёў прадстаўнік Генпракуратуры. «Белсат» паспрабаваў разабрацца, што адбываецца.

«Калі ўсё зачысцяць, пачнуць прыдумляць»

Масавыя зачысткі ў Беларусі ідуць з пачатку верасня па некалькіх кірунках, распавядае сузаснавальнік фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак.

«Ёсць некалькі «мэтавых аўдыторыяў», і адна з іх — людзі, якія так ці інакш былі задзейнічаныя ці падазраюцца ў тым, што яны задзейнічаныя ў так званых дваровых ініцыятывах. Нагадаю, што гэта за феномен. У 2020 годзе шмат людзей аб’ядналіся ў тым ліку ў суседскіх чатах паводле таго, што хацелі пратэставаць супраць скрадзеных на выбарах галасоў. Шмат хто проста даведаўся пра існаванне адзін аднаго», — кажа Андрэй Стрыжак.

Цяперашняя сітуацыя — гэта чарговы прыклад таго, што сілавікі наважаныя цалкам зачышчаць поле абсалютна ад усіх ініцыятыў, якія могуць быць, лічыць суразмоўца.

Прадстаўнік Генпракуратуры Валерый Шуляк паведаміў толькі, што артыкулы людзям пагражаюць «сур’ёзныя» — да 15 гадоў пазбаўлення волі. Аднак не стаў раскрываць падрабязнасці нібыта праз таямніцу следства. BYSOL не ведае дакладна, па якіх артыкулах караюць людзей.

«Можа быць штосьці звязанае з так званай здрадай дзяржаве ці нешта такое. Бо які сэнс хаваць 342 артыкул («арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». — Заўв. рэд.), які ўжо стаў народным?

Думаю, яны хутка анансуюць свае намеры і пакажуць для нас нейкую новую карцінку, што, напрыклад, гэтыя дваровыя супольнасці збіраліся Лукашэнку забіць», — працягвае Андрэй Стрыжак.

Такая карцінка цяпер патрэбная беларускім уладам для паплечнікаў і прыхільнікаў, бо ў краіне ідзе «спецыяльная выбарчая аперацыя», адзначае ён.

Хто прыдумаў «ячэйкі», якія пакуль спяць

Крыніца «Белсата», знаёмая з сітуацыяй, мяркуе, што масавыя арышты — гэта вынік правакацыі сілавікоў, і насамрэч ніхто з затрыманых увогуле не рабіў нічога супрацьзаконнага нават у сённяшнім разуменні законаў беларускімі ўладамі. Мэт у гэтай правакацыі можа быць дзве, лічыць суразмоўца. Першая — запужаць людзей перад выбарамі, другая — прамацаць настроі сярод тых, хто адзначыўся актывізмам у 2020 годзе, бо сілавікі не ўпэўненыя, што цалкам кантралююць сітуацыю.

Есць падставы меркаваць, што ахвярамі гэтай правакацыі сталі актывісты пратэстаў 2020-га года, якія на іх пачатку былі пакараныя адносна невялікімі тэрмінамі зняволення ці нават адміністрацыйна. Яны сапраўды маглі быць звязаныя дваровымі чатамі, дзе пазнаёміліся ў 2020 годзе, але калі і падтрымлівалі нейкую сувязь у апошнія гады, то яна не мела ўжо палітычнай падаплёкі.

Пры гэтым крыніца сцвярджае, што былі спробы з боку некаторых асобаў, якія перасталі выклікаць давер, прапанаваць нейкую «экстрэмісцкую» дзейнасць. На думку суразмоўцы, з такімі прапановамі маглі прыходзіць падасланыя сілавікамі правакатары.

Пра выпадкі, каб людзі ў цяперашніх умовах і пры тым узроўні рэпрэсіяў, які склаўся ў Беларусі, пагаджаліся на такія дзеянні, яму невядома.

Яшчэ адна крыніца паведаміла «Белсату», што былыя ўдзельнікі дваровых чатаў перыяду 2020-га года, якія ўжо даўно жывуць за мяжой, пачалі апошнім часам атрымліваць просьбы ад розных падазроных асоб з Беларусі даць кантакты прадстаўнікоў службы BYSOL, каб тыя дапамаглі ім эвакуіравацца з краіны. Такія пытанні выглядаюць дзіўна, бо далёка не ўсе беларусы за мяжой маюць такія кантакты, а па другое, ёсць магчымасць наўпрост звяртацца ў BYSOL, тлумачыць наш суразмоўца.

Андрэй Стрыжак адзначыў «Белсату», што службы фонду час ад часу сутыкаюцца са спробамі сілавікоў даведацца больш пра працу фонду. Крыніца «Белсату» мяркуе, што «ключом» да задумак сілавікоў можа быць прапагадысцкі фільм «Бесы: как хотят захватить Беларусь», у якім сярод іншага паказалі дэпартаванага ў Беларусь былого байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка.

Каментары4

  • Моисей
    27.11.2024
    Что только не делает тьма, чтобы вымлужиться перед Лсатаной. И придумывают, и мертвых хоронят, скоро в прямом эфире языком жопу лиза ему будут. Тут больше нет белорусов.
  • Acab
    27.11.2024
    Нагадвае, як Румынская намэнклятура шчыміць тыкток
  • Nick
    27.11.2024
    Люди в домовом чате будут бояться на работу перфоратора пожаловаться, чтобы экстремистом не стать.

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С3

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком9

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША24

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С3

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць