Грамадства66

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак

Цяпер у Беларусі ідзе грамадскае абмеркаванне праекта Кодэкса аб ахове здароўя. І тут не абышлося без даносчыцы Вольгі Бондаравай.

Вольга Бондарава. Фота: сацсеткі прарасійскай актывісткі

Асабліва прарасійскую актывістку абурыў раздзел пра аборты і дапаможныя тэхналогіі ў дзетанараджэнні.

Яна патрабуе зрабіць аборты платнымі, забараніць сурагатнае мацярынства, замарозку яйцаклетак, ЭКА з донарскімі яйцаклеткамі і спермай.

Што яшчэ хоча даносчыца? Сярод пунктаў:

  • забараніць аперацыі па змене пола;
  • не абавязваць пацыента выконваць рэкамендацыі доктара (таму што медыкі не застрахаваны ад памылак);
  • забараніць выкарыстоўваць біяметрыячныя тэхналогіі для ідэантыфікацыі пацыентаў.

«Агулам, палажэнні праекта кодэкса не адпавядаюць інтарэсам шырокіх слаёў насельніцтва РБ і фактычна робяць прывілеяваным класам дактароў і медыцынскіх работнікаў у адносінах да астатніх груп насельніцтва РБ», — абураецца Бондарава ў сваім тэлеграм-канале.

Грамадскае абмеркаванне праекта кодэкса працягнецца да 1 лютага 2025 года. Азнаёміцца з дакументам, каментарамі да яго і пакінуць прапановы можна тут.

Каментары6

  • ::
    06.12.2024
    Жаль, модераторы не пропустят комментарий.
  • маска
    06.12.2024
    пасля выступаў бондаравай на мінулых выходных змянілі міністра культуры
    мяркуючы па ўсім міністру здраваахраненія трэба падрыхтавацца
  • Чаму ты злы як сабака?
    07.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць