Грамадства

Што цяпер з пацярпелымі на пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры

Вялікі пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь» быў у пятніцу 13 снежня. Агонь не маглі патушыць больш за чатыры гадзіны.

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь». Фота: «Витебские вести»

Па словах кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыя Крутога, колькасць пацярпелых вырасла да 20 чалавек.

«16 непасрэдна ў дзень пажару і 4 чалавекі звярнуліся пасля па псіхалагічную дапамогу. Адна жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Удалося гэты стан стабілізаваць, але тым не менш яна на сённяшні дзень падключана да апарата ШВЛ. Былі накіраваны з рэспубліканскага ўзроўню, нашых цэнтраў адпаведныя брыгады таксіколагаў і рэаніматолагаў. Яны праводзяць усе адпаведныя працэдуры і забяспечваюць пратаколы лячэння.

Стан двух пацярпелых палепшаў, і іх жыццю нічога не пагражае, і мы спадзяемся ў хуткім часе іх перавесці ў звычайныя аддзяленні тэрапіі.

З дзяцей дзве пацярпелых дзяўчынкі — лёгкая форма. Яна падвярнула ножку, другую мы на ўсялякі выпадак паклалі ў рэанімацыю, але таксама ўжо перавялі ў педыятрычнае аддзяленне», — расказаў Круты БелТА.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за парушэнні правілаў пажарнай бяспекі.

«Магчыма, кваліфікацыя будзе пашырана па меры паступлення ўсіх матэрыялаў і правядзення адпаведных экспертыз», — дадаў Круты.

Каментары

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць