Зурабішвілі пакідае прэзідэнцкі палац. Інаўгурацыя Кавелашвілі завяршылася
На пасаду прэзідэнта Грузіі заступіў Міхаіл Кавелашвілі, які быў абраны кіруючай партыяй «Грузінская мара». Саламэ Зурабішвілі нечакана заявіла, што пакідае рэзідэнцыю.

На пасаду прэзідэнта Грузіі заступіў Міхаіл Кавелашвілі. Кадр відэа
Дзеючы прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заклікала сёння ранкам прыхільнікаў да прэзідэнцкага палаца. Там яна нечакана заявіла, што добраахвотна пакіне рэзідэнцыю.
«Я сыходжу адсюль і нясу з сабой легітымнасць», — сказала яна.
Інаўгурацыю новага прэзідэнта Міхаіла Кавелашвілі яна назвала пародыяй, а «Грузінскую мару» — расійскай трагедыяй.
У той час у парламенце Грузіі завяршылася цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта Міхаіла Кавелашвілі, легітымнасць якога не прызнаюць апазіцыя і частка міжнародных партнёраў краіны.
-
«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты пульсу». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны
-
Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць
-
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
Каментары
Заўсёды можна працягваць дапамагаць беларусам без патасу Прэзідэнта-электа. Але час сысці заўсёды трэба паважаць!