За 2024 год у Беларусь заляцелі 395 дронаў з Расіі і Украіны. Большасць з іх — шахеды
Пік прыпаў на лістапад і снежань.

За снежань у паветраную прастору Беларусі зайшло не менш за 145 расійскіх дронаў-камікадзэ «Шахед».
36 дронаў вярнуліся ва Украіну і Расію, а 109 зніклі, піша «Беларускі Гаюн».
Агулам за 2024 год «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 395 парушэнняў паветранай прасторы Беларусі дронамі з Украіны і Расіі, сярод іх 5 разведвальных дронаў.
За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення шахедаў у Беларусі і Латвіі, а таксама адзін выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.
Канчатковыя дадзеныя за 2024 год з разбіўкай па месяцах выглядаюць наступным чынам:
- Ліпень — 9 штук
- Жнівень — 12
- Верасень — 29
- Кастрычнік — 49
- Лістапад — 151
- Снежань — 145
З 395 БПЛА за 2024 год:
- 196 вярнуліся ва Украіну і Расію;
- 189 зніклі;
- 10 былі збітыя/упалі ў Беларусі і Латвіі.
Пакуль няма падстаў меркаваць, што залёты расійскіх шахедаў у Беларусь у бліжэйшы час спыняцца.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары