Свет11

Нелегальных мігрантаў на мяжы Літвы з Беларуссю не фіксуюць ужо 15 дзён

На мяжы Літвы з Беларуссю 15-ыя суткі запар не было зафіксавана нелегальных мігрантаў, паведаміла 6 студзеня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Апошні раз мігрантаў разгортвалі на мяжы Літвы з Беларуссю 21 снежня.

На мяжы Латвіі ў нядзелю 5 студзеня таксама не было зафіксавана спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Польскія памежнікі ў суботу развярнулі на мяжы восем нелегальных мігрантаў, усяго за першыя дні новага года — каля 70 чалавек. 

У 2024 годзе літоўскія памежнікі не дапусцілі пранікненне ў Літву з Беларусі 1002 нелегальных мігрантаў.

Плынь мігрантаў у краіны Еўразвяза з Беларусі пачаўся ў 2021 годзе, у яго арганізацыі Захад абвінавачвае мінскі рэжым.

За гэты перыяд літоўскія памежнікі разгортвалі мігрантаў амаль 23 тысячы разоў, Польшча — 107 тысяч, Латвія — 28 тысяч. 

Каментары1

  • Эдгар
    06.01.2025
    Затое афрыканцаý па Мінску бадзяецца як ніколі у́ гісторыі. Нават у Варшаве такой колькасці афрыканцау́ няма як зараз у Мінску. Учора бачыу́ нават як 10 км ад Мінска чарнаскуры жыхар Афрыкі затарвау́ся у́ вясковай краме. І выглядае як быццам яны у́жо пускаюць тут карані. На тыя працы што беларусы нават не глядзяць тыя гатовыя самааддана працаваць. Але як паказыве досвед Швецыі, Брытаніі, Францыі, Італіі гэта толькі першае пакаленне такое паслухмянае і выключна пакуль іх няма крытычнай масы у́ якой-небудзь частцы краіны. Потым і пачынаюцца проблемы і канфлікты. Зараз Беларусь як адстойнік для такіх (грошау́ для трафіку на ЕС няма, таму ім за шчаце і Беларусь, але выключна у́ парау́нанні з афрыканскай галечай дзе і за 20$ працу цяжка знайсці, няма цэнтральнага вадаснабжэння і інш.)

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні55

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць