Свет1212

Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве

Паводле інфармацыі Gazeta Wyborcza, мільярдэр Ілан Маск вырашыў купіць сабе кватэру ў самым высокім будынку Варшавы — хмарачосе па адрасе Złota 44, піша Devby.io.

Ілан Маск у Кракаве. 22 студзеня 2024 года. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski, File

Год таму Ілан Маск з'ездзіў у Асвенцім і ўзяў удзел у дыскусіі на тэму антысемітызму ў інтэрнэце ў Кракаве. Відаць, Польшча яму спадабалася, таму ён стаў шукаць сабе тут нерухомасць.

У прыватнасці, Маск прыглядаўся да кватэры нумар 504, размешчанай у прэстыжным варшаўскім хмарачосе на Złota 44. Але тады, па інфармацыі Wyborcza, ён не адважыўся на куплю праз забарону на вядзенне камерцыйнай дзейнасці па гэтым адрасе.

Цяпер жа стала вядома, што мільярдэр усё ж плануе купіць кватэру на 52-м паверсе хмарачоса на той жа Złota 44. Яе плошча — 200 квадратных метраў, і адтуль адкрываецца від на «Варшаўскі Манхэтан».

Пачатковы кошт кватэры — 25 мільёнаў злотых (больш за 6 млн даляраў). На гэтым момант жылы будынак на Złota 44 з'яўляецца самым высокім у Варшаве: яго вышыня складае 192 метры.

Каментары12

  • И
    21.01.2025
    Варшавский бизнес центр такой же пыльный как и московский. Максимка не даст соврать
  • дык
    21.01.2025
    ён жа ў хіжыне жыве, не?
  • Babylon
    21.01.2025
    пабачыць у́ якім стане польская сталіца і уцячэ ))

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць