Свет1111

Трамп «рэзка пагаварыў» з прэм'ерам Даніі

Данія пагадзілася на абмеркаванне Арктыкі з Вашынгтонам, паведаміў міністр замежных спраў Даніі Ларс Леке Расмусэн пасля сваёй першай тэлефоннай размовы з новым дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа з адміністрацыі Дональда Трампа, піша Радыё Свабода.

Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Трамп, які пачаў нядаўна новы тэрмін у Белым доме, заяўляў пра намер далучыць Грэнландыю, якая мае статус самакіраванай тэрыторыі ў складзе дацкага Каралеўства. Пры гэтым Трамп не стаў выключаць прымяненне сродкаў эканамічнага і ваеннага ціску.

У распаўсюджаным у пятніцу паведамленні МЗС Даніі гаворыцца, што Расмусэн і Рубіа правялі 20-хвілінную гутарку ў «добрым і канструктыўным тоне», абмеркаваўшы Украіну, еўрапейскую бяспеку і сітуацыю на Блізкім Усходзе, паведамляе Reuters.

«Арктычная бяспека не стаяла на парадку дня, але было вырашана, што абмеркаванне паміж Злучанымі Штатамі, Даніяй і Грэнландыяй будзе мець месца пазней, — заявілі ў дацкім Міністэрстве.

Газета Financial Times у пятніцу са спасылкай на еўрапейскія крыніцы паведаміла, што размова самога Трампа з прэм'ер-міністрам Даніі Метэ Фрэдэрыксен, якая адбылася на мінулым тыдні, «прайшла вельмі дрэнна». Выданне спасылаецца на пяць цяперашніх і былых еўрапейскіх чыноўнікаў, якія былі праінфармаваныя аб званку.

Са слоў суразмоўцаў выдання, Трамп у размове заняў агрэсіўную і канфрантацыйную пазіцыю пасля слоў кіраўніка дацкага ўрада аб тым, што Грэнландыя не прадаецца, пры тым што адначасова Фрэдэрыксен прапанавала пашырэнне супрацоўніцтва ў пытаннях функцыянавання вайсковых баз і распрацоўцы карысных выкапняў.

«Ён быў непахісны. Гэта было як халодны душ. Раней было цяжка ўспрымаць гэта сур'ёзна. Але я думаю, гэта ўсё сур'ёзна, і патэнцыйна вельмі небяспечна», — адзначыла адна з крыніц газеты.

У офісе прэм'ера Даніі ў адказ на публікацыю заявілі, што не прызнаюць інтэрпрэтацыю размовы са слоў ананімных крыніц.

Каментары11

  • Рэальнасьць
    25.01.2025
    Васіль, з якой рэальнасьцю - з хамствам і пагрозамі з боку крыклівага самадура? Трамп толькі і можа, што паказваць сваю фанабэрастую ваяўнічасць у адрас невялікіх краін такіх як Данія, Панама, ці Мексіка. А супраць Расеі ён толькі на словах такі герой, а на справе нават баіцца нейкія рэальныя крокі прыняць. Я ўжо маўчу пра Кітай. Але рэднэкі любяць такіх, успрымаючы іх як альфа самцоў, якія насамрэч як хамло з падваротні, што могуць толькі крыўдзіць слабейшых, якія наўрад ці змогуць даць ім адпор.
  • Васіль
    25.01.2025
    Рэальнасьць, а хто табе сказаў, што ён ёй хаміў? Можа, ты прысутнічаў пры іх перамовах. Левакі не гатовыя размаўляць па сутнасьці. Яны прывыклі сядзець на шыі ЗША і Расеі. "Складаныя перамовы". А што чна думала, што яе праца - сэлфі рабіць з такімі ж, як яна? Не падрыхтавалася да перамоў - і атрымала. А датчанам трэба задумацца, з кім яны хочуць сябраваць. І калі з ЗША - то патрэбны нармальны прэм'ер-міністр, а не ныцік.

    Дарэчы, калі сам ты не ведаеш, хто такія рэднэкі - то чаму ты чакаеш, што Трамп павінен ведаць розніцу паміж Украінай і Расеяй?
  • Вадя
    25.01.2025
    Старая, как мир, история. Дания желает и рыбку съесть, и под американский зонтик сесть. Кстати, она давно под ним сидит, не замечая, что мир изменился. Да, про Гренландию, правильно ли я понимаю, что основная часть населения там эксимосы, до 90%? Никого нихочу обидеть, но в день зарплаты там мало кто работает

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць