Вайна2727

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зрабіў гэтую заяву падчас прэс-канферэнцыі на форуме «Украіна. Год 2025» у Кіеве.

«Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта будзе азначаць мір для Украіны. Або абмяняць пасаду на НАТА. Я не збіраюся заставацца ва ўладзе дзесяцігоддзямі», — заявіў ён.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што хацеў бы, каб прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стаў партнёрам Украіны, а не толькі пасрэднікам паміж Кіевам і Масквой.

«Я вельмі хачу, каб гэта было больш, чым проста пасрэдніцтва… гэтага недастаткова».

Зяленскі таксама пацвердзіў, што ў абмеркаванні здзелкі ЗША па карысных выкапнях сапраўды фігуруе сума ў 500 млрд долараў, але заяўвіў, што не будзе прызнаваць фінансавыя патрабаванні, высунутыя Дональдам Трампам. Па яго словах, ён не падпіша паперы, па якіх прыйдзецца плаціць дзесяці пакаленням украінцаў.

«Я не збіраюся прызнаваць 500 мільярдаў долараў дапамогі ад ЗША. Падабаецца гэта камусьці ці не. Я не прызнаю нават 100 мільярдаў — мы дамовіліся з прэзідэнтам Байдэнам, што гэта грант! Грант — гэта не абавязацельства. Мы не будзем вяртаць гранты… Я не падпісваю тое, што будуць выплачваць дзесяць пакаленняў украінцаў», — заявіў Зяленскі.

Каментары27

  • Filipp
    23.02.2025
    Вось за гэта -- мая павага! Прыйшоў час сыйсці -- сыходзь, дзяржава важней за асабістыя інтарэсы.
  • 1234
    23.02.2025
    Пусть Америка вернёт ядерку Украине котрую забралпа и потом катится к собачьим чертям со своей " помощью" и "гарантиями"
  • Старпёры-дыктатары
    23.02.2025
    "Я не збіраюся заставацца ва ўладзе дзесяцігоддзямі". Пасля гэтай фразы ў суседніх краях пачуўся хруст сініх пальцаў.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць