Вайна1010

Ці дазволіць Польшча Трампу прадаць Украіну?

Магчыма, мы становімся сведкамі змены замежнапалітычнай стратэгіі Польшчы, якая ўпершыню дыстанцыюецца ад пазіцыі Амерыкі.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. AP Photo / Czarek Sokolowski

Былы карэспандэнт газеты Rzeczpospolita ў Брусэлі і Вашынгтоне Енджэй Бялецкі ў сваёй калонцы ва ўплывовым польскім выданні звяртае ўвагу на першыя праявы змены замежнапалітычнай стратэгіі Польшчы, якая да гэтай пары грунтавалася на веры ў тое, што Амерыка будзе бараніць Вольны свет, у тым ліку Украіну. Але цяпер гэтая ўпэўненасць пад пытаннем.

Аўтар аналізуе інтэрв'ю міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага аднаму з самых уплывовых і папулярных амерыканскіх палітычных аналітыкаў, эксперту ў галіне міжнародных адносін Фарыду Закарыя.

«Кіраўнік польскай дыпламатыі пазбягае адкрытай канфрантацыі з камандай Трампа, але ён выразна дыстанцыюецца ад гэтага, часам не хаваючы іроніі на адрас Вашынгтона», — заўважае Бялецкі і прыводзіць некаторыя адказы Сікорскага.

Закарыя пытаецца, у чым заключаецца стратэгія Амерыкі, спасылаючыся на абвінавачванні Трампа, што вайну пачаў Зяленскі і што ён увогуле дыктатар.

Сікорскі адказвае: «Кожная новая адміністрацыя толькі вучыцца. Добра, што яна кансультуецца з саюзнікамі». У гэтых словах гучыць ускосны намёк, як і ў заяве Зяленскага, што Трамп даў сябе падмануць расійскай прапагандзе.

Гарантыі бяспекі ад Амерыкі аказаліся бескарыснымі ў мінулым. Чаму Украіна зараз павінна ў іх верыць?

Сікорскі нагадвае, што Украіна ўжо атрымала такія гарантыі па Будапешцкім мемарандуме 1994 года, калі адмовілася ад трэцяга па велічыні ядзернага арсенала. Аднак подпіс амерыканскага прэзідэнта аказаўся нічога не варты: калі Кіеў страціў Крым у 2014 годзе, Вашынгтон не адрэагаваў. Такім чынам, Сікорскі дае зразумець, што грунтавацца на абяцаннях Трампа — не найлепшы варыянт для Украіны.

Больш за тое: падчас размовы ён робіць параўнанне з Мюнхенскім пагадненнем 1938 года, паводле якога заходнія дэмакратыі прадалі Чэхаславакію Трэцяму Рэйху.

Аднак, па словах Сікорскага, цяпер гэтага не паўторыцца, бо, у адрозненне ад чэхаў і славакаў, украінцы будуць працягваць ваяваць. Яны не застануцца адны: Еўропа іх падтрымае.

Наколькі рэалістычны гэты план?

Польскі міністр лічыць, што з дапамогай еўрапейцаў украінцы пратрымаюцца як мінімум да канца года. Ён адзначае, што найлепшай гарантыяй з'яўляецца амаль мільённая, загартаваная ў баях армія, а таксама вайсковая прамысловасць, якая толькі ў гэтым годзе зможа вырабіць 4,5 мільёна беспілотнікаў.

Прыкметай поспеху ўкраінцаў з'яўляецца перш за ўсё вынік трох гадоў вайны. Паводле Сікорскага, поспехі Пуціна — піравыя, бо цаной соцень тысяч забітых і параненых яны прасоўваюцца на фронце тэмпамі слімака.

Па думку аўтара, бадай, самым выразным сігналам дыстанцыявання Польшчы ад пазіцыі ЗША з'яўляецца заява аб тым, што яна не мае намеру падпісваць амерыканскі праект дэкларацыі ААН, у якім Расія больш не называецца агрэсарам і вінаватай у вайне. Сікорскі сцвярджае: «Трэба называць рэчы сваімі імёнамі».

У лютым 2022 года Джо Байдэн хацеў эвакуяваць Уладзіміра Зяленскага з Кіева. Толькі рашучасць прэзідэнта Украіны дазволіла пазбегнуць катастрофы, і Украіна працягвае змагацца. Цяпер сітуацыя паўтараецца: Кіеў павінен абараняць сваю незалежнасць не з дапамогай, а насуперак Амерыцы.

«Сярод вядучых польскіх палітыкаў, занятых перадвыбарчай кампаніяй, толькі Сікорскі, здаецца, гэта разумее. І, прынамсі, адкрыта пра гэта гаворыць», — адзначае Бялецкі і цытуе словы главы знешнепалітычнага ведамства Польшчы: «Польшча не дазволіць Дональду Трампу прадаць Украіну. Нягледзячы ні на што, мы будзем падтрымліваць украінцаў».

Каментары10

  • ва ўплывовым польскім выданні
    25.02.2025
    заўсёды як бачу фоту сінічкіна-яблынькава, цікава становіцца, які трацкізм Пані Ганя, жонка, загадала яму выпуліць
  • Афэра Подслухова
    25.02.2025
    Чулі пра мяне? от вы наіўныя камунянскія юнакі, але я ліквідану вашую недасьведчанасьць - паведамлю пра сябе
    справа была ў ПыНыРы год дзесяць таму, папарацы падслухалі цікавых размоваў палітыкаў з алігархамі наконт карупцыяў ў УРСр і ня толькі. Ну дзеньнікажы і апублікавалі ўсё, напрыклад што мужык з фоты казаў
    І, ПОЛЬШЧА ВАМ НЕ БЫСЫСЫРЭ, ТАМ ЗАКОНЫ ПРАЦУЮЦЬ ВІНАВАТЫЯ ПАНЕСЬЛІ КРЫМІНАЛЬНУЮ АДКАЗНАСЬЦЬ. А МЕНАВІТА ДА СУДУ ПРЫЦЯГНУТЫЯ ЖУРНАЛІСТЫ праз несанкцыянаванае падслухоўваньне Апроч таго суд ЗАГАДАЎ НЕЗАКОННА ЗДАБЫТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ЛІЧЫЦЬ НЕСАПРАЎДНАЙ
  • Acab
    25.02.2025
    А ХТО ПЕРАМОЖА - ТЫГАР ЦІ ЛЕЎ, ХТО ДУЖЭЙШЫ - ШВАРЦ ЦІ СТАЛОНА? Вы, камуняны (сярод вас перакладзены аўтар польскае саўбелкі), такімі цікавымі разважаньнямі ўзбагачаеце Сусьвет, што Акабчык Маленькі рагоча можа лузнуць

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць