Грамадства

Буйны завод у Брэсце не змаглі прадаць нават са зніжкай 90 працэнтаў

Таргі па продажы Брэсцкага камбіната будаўнічых матэрыялаў, запланаваныя на 28 лютага, зноў не адбудуцца з-за адсутнасці пакупнікоў.

Як вынікае з інфармацыі на сайце ЗАТ «Белрэалізацыя», прадпрыемства прапаноўвалася са зніжкай у 90% ад першапачатковага кошту. Яшчэ ў верасні 2024 года стартавы кошт Брэсцкага КБМ (прадаецца як маёмасны комплекс) перавышаў 39 млн рублёў, а ў кастрычніку склаў 21 млн.

Само прадпрыемства — з «цяжкім лёсам». З 2015 года яно знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва. Да гэтага там выпускалі дрэнажныя трубы і керамічную цэглу.

Цяпер мінімальная цана продажу складае крыху больш за 11,7 млн рублёў за агульную плошчу больш за 109 тыс. кв. м. Але нават гэта не прыцягвае пакупнікоў.

Якім будзе кошт аб’екта пасля адмены апошніх таргоў, пакуль невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць