Грамадства66

У злітай размове сілавікі расказалі, як шукаюць людзей па базе з SIM-картамі

«Кіберпартызаны» апублікавалі запіс размоў трох сілавікоў, дзе яны абмяркоўваюць пошук людзей, выкарыстоўваючы для гэтага фотаздымкі і базу «Маяк». Аказваецца, гэта не так проста.

Ілюстрацыйнае фота: МУС

«Маяк» — база, якой карыстаюцца сілавікі, дазваляе адсачыць, дзе знаходзіўся чалавек, праз яго SIM-карту беларускага мабільнага аператара.

У адной са злітых размоў намеснік начальніка крымінальнай міліцыі мінскага аблвыканкама Ігар Качалаў пытаецца ў Юрыя Кабакова, намесніка начальніка Маладзечанскага РАУС, дэталі распачатай справы за надпісы «3%» у Хожаўскім і Гарадоўскім сельскіх саветах.

З дыялогу вынікае, што нехта пакінуў «3%» на двух прыпынках. Іх заўважыў чалавек, які ехаў міма, і паведаміў сілавікам.

Качалаў упэўнены, што пра надпісы на прыпынках сілавікі дазналіся вельмі аператыўна і доўга яны там прабыць не паспелі, таму загадвае вялікі прамежак часу па базе «Маяк» не глядзець. Кабакоў у гэтым не ўпэўнены, але пагаджаецца.

Качалаў: Паслухай, дык давай-ка даручы тады супрацоўнікам, хай мне паглядзяць гэты «Маяк» у ноч з 9 на 10 і прывяжуць да гэтых адрасоў. Што ў нас атрымліваецца? Можа там высвеціцца зараз тэлефон, хтосьці ішоў ад адраса да адраса, ну, ад прыпынку да прыпынку. Можам гэта зрабіць?

Кабакоў: Можам, чаму не можам? Ну, а чаго 9 на 10?

Качалаў: Ну, бо ў цябе напісана 10.05 узбуджана не пазней, чым 15.25 10.05.

У яшчэ адной размове Качалаў абмяркоўвае з начальнікам Дзяржынскага РУУС Яўгенам Жылінскім цяжкасці працы з базай «Маяк».

Сілавікі збіраюцца затрымліваць некалькіх людзей, якія, па іх разуменню, нешта зрабілі, але не могуць упэўніцца, што гэта сапраўды яны. Месца «злачынства» дакладна ў іх усталяваць не атрымліваецца:

Жылінскі: Фотапастку зараз плануем паставіць, але яны ўчора, блядзь, узялі знак і сфатаграфаваліся, вырадкі.

Качалаў: Яны да гэтага ў адным месцы фоткаліся?

— Ну так, у адным месцы.

— А мы не вызначылі?

— Ну прыкладна мы ўжо вызначылі, па «Маяку» мы не можам, бо ў нас дзве вышкі, бля*ь, і яна перакрыжоўваецца, ну і тая, і тая, і тая працуе. Цяжка, вельмі цяжка.

— А калі там адзваніць з гэтага месца, зрабіць, так паглядзець, якія там тэлефоны? Хаця іх там шмат.

— Не, не, там, безліч, там траса, бля*ь, у мяне ж траса ўсюды там адна, і там каля трасы гэтыя ўсе.

Качалаў прапанаваў Жылінскаму ў такім разе праводзіць «следчыя мерапрыемствы», напрыклад, засаду, але той адказаў, што не мае столькі людзей.

«Тым больш, што ў мяне вось раскрыццё трошкі, так скажу, да вобласці не даганяю ніхера», — прызнаўся сілавік.

15 сакавіка «Кіберпартызаны» апублікавалі размовы сілавікоў, дзе тыя спрабавалі знайсці «няўлоўнага» аўтара палітычных надпісаў на адным з будынкаў у Салігорску.

Каментары6

  • .
    17.03.2025
    Калі ў грамадстве няма каляровай дыферэнцыяцыі адзення - ў яго няма мэты. А калі няма мэты - няма і будучыні.
  • Изя-слав
    18.03.2025
    Их заметил человек, который проезжал мимо, и сообщил силовикам.
    Боже! Сколько этих "человеков" родила и воспитала наша земля!!!!
    • .
      18.03.2025
      Мабыць, ён сам з карнікаў або на пенсіі (калі прыгадаць статыстыку даносаў на сайце ЧКБ).
      І нагадаю, што адзін з карнікаў у відэа кажа, што надпіс мог быць незаўважаным вельмі доўга.
      Так што не ўсё так дрэнна.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса7

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі начальніцу медчасці калоніі Бабруйска — яе абвінавачваў блогер Ермашук7

Пад Мінскам стварылі Парк ледавіковага перыяду

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока3

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса7

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць