Грамадства11

Лукашэнка даручыў «давесці ла ладу» Брэст і Магілёў

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу завяршыць добраўпарадкаванне і развіццё Брэста і Магілёва. Пра гэта ён заявіў 27 сакавіка, падчас узгаднення новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, піша БелТА.

Фота: БелТА

На пасаду старшыні Магілёўскага гарвыканкама быў узгоднены генеральны дырэктар Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Сяргей Чарткоў.

«Кажуць, што дырэктары цяпер моцна трымаюцца за заводскую трубу. Аказваецца, не. Ці цябе там «нахілілі», прымусілі?» — пацікавіўся Лукашэнка.

— «Не. Паступіла прапанова. Я ўсё ўзважыў і вырашыў, што гэта будзе правільна — і для рэгіёна, і для майго асабістага развіцця, — адказаў Чарткоў. — Завод цяпер у нармальным стане, па выніках першага квартала чакаецца выкананне ўсіх паказчыкаў бізнес-плана. Так, год будзе няпростым, але перспектывы — выдатныя. Да 2030 года ў Расійскай Федэрацыі трэба замяніць 120 тысяч ліфтаў, плюс новая забудова. Таксама ёсць рынак у Азербайджане, Манголіі, Грузіі, Узбекістане — ёсць дзе працаваць. Думаю, з прадпрыемствам усё будзе добра. Магілёў таксама апошнія гады развіваецца дынамічна. Спыняцца нельга, трэба рухацца далей».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добра знаёмы з сям’ёй Чарткова, асабліва з яго бацькам:

«Ён быў такі капітальны мужык. Адзін з тых нямногіх, хто яшчэ ў савецкія часы адважыўся пайсці з цяперашнім прэзідэнтам. Іх было на пальцах пералічыць: баяліся і гэтак далей, — узгадаў ён. — Я хачу, каб ты працаваў сумленна і па-сапраўднаму. Гэта твая зямля, твая радзіма. Упэўнены, ты любіш гэты горад. Трэба развіваць Магілёў. Так, ён перспектыўны, расце, шмат зроблена апошнім часам. Але Магілёў адстае ад іншых гарадоў, амаль ад усіх. Можа, на роўных з Брэстам. Таму нам трэба даводзіць да розуму і Брэст, і Магілёў. Асабліва — Магілёў».

Каментары1

  • даведка
    27.03.2025
    Могилёв даже в жилых микрорайонах с их бульварами и проспектами ещё в начале 2000-х гг. выглядел достойно, пока за него не взялся Лукашенко с провинциальным мышлением, а теперь город, видимо, стал выглядеть убого как обрусевший Гродно.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць