У Гродне выпадкова спынілі фігуранта крыміналкі за 2020 год. Ён зламаў руку міліцыянеру і сігануў у раку
33-гадовы Мікіта Самарын быў у вышуку з 2021 года.

Імя затрыманага хлопца — Мікіта Самарын. У снежні 2020 года ён быў асуджаны да 4 гадоў хіміі за тое, што распыліў газ падчас пікета каля Кастрычніцкага РАУСа Гродна.
Аднак пасля прысуд яму замянілі на 2,5 года калоніі. Самарын не пайшоў на апеляцыю і застаўся на свабодзе. Увесь час пасля суда Мікіта хаваўся ад сілавікоў.
Учора а 23-й гадзіне вечара міліцыянеры заўважылі яго ў адным з жылых комплексаў Гродна. Пры сабе ў яго не было пасведчання асобы, а дадзеныя, якія ён назваў, адсутнічалі ў базе МУС.
Па інфармацыі міліцыі, калі Мікіту сказалі ехаць у РАУС, ён зламаў аднаму з міліцыянераў руку і паспрабаваў уцячы ад іх праз раку. Але яго дагналі і затрымалі.

У Гродне Самарын працаваў аўтарэстаўратарам, быў сябрам клубу рэканструктараў рэтрааўтамабіляў «Вінтаж». Не раз удзельнічаў у фотасесіях і гарадскіх фэстах.
Каментары
Як паказвае час: "Узбройвайцеся!"