Грамадства11

Былы палітвязень Віктар Лосік распавёў пра сваё вызваленне і пераезд з сям'ёй у Польшчу

Віктар Лосік, былы член ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, былы незалежны назіральнік і былы палітвязень, упершыню пасля вызвалення апублікаваў пост у сацсетках. 

«Я вярнуўся ў сацсеткі пасля чатырох даволі насычаных гадоў, праведзеных у «найлепшых санаторыях Беларусі», — іранізуе Віктар. — Жыццё ў гэтыя гады было поўным выпрабаванняў, адкрыццяў, новых крутых знаёмстваў і (куды ж без гэтага) — расчараванняў. Але галоўныя высновы з гэтага вопыту, я ўпэўнены, наперадзе», — напісаў ён. 

Віктар расказаў, што тры месяцы як з сям'ёй ён уладкоўваецца ў Польшчы.

Ён падзякаваў тым, хто падтрымліваў яго гэты час — «гэта было вельмі важна».

Віктар Лосік быў затрыманы 6 снежня 2020 года ў п. Хацежына Мінскага раёна. Яго абвінавацілі ў тым, што ён павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнутраных спраў і старшыні выбарчай камісіі Хацежанскага ўчастка для галасавання з надпісам «Не забудем, не простим!», а таксама намаляваў «Пагоню» на будынках і апорах маста.

Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Віктар Лосік быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Каментары1

  • Сини болт
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі82

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

Кандрусевіч расказаў, як незнаёмая жанчына выратавала яго пры паступленні ў інстытут2

11 песень-заклёнаў — у Анастасіі Рыдлеўскай выйшаў новы альбом на трох мовах

У Крыме спалілі магілу загінулага ваенкара «Известий»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць