Усяго патроху11

Дзеці радзей глытаюць іншародныя прадметы: навукоўцы назвалі невідавочную прычыну

Нечаканыя плюсы лічбавай эпохі. 

Фота: vecteezy.com

Калі манета патрапіла ў дыхальныя шляхі або затрымалася ў страўнікава-кішачным тракце, наступствы могуць быць нават смяротнымі. Але дзякуючы памяншэнню колькасці наяўных грошай і масаваму пераходу на безнаяўны разлік усё менш дзяцей звяртаюцца да дактароў з староннімі прадметамі ў горле і жываце, піша «Життя» са спасылкаю на Popular Science.

Па даных даследчыкаў, раней манеты складалі больш за 60% усіх выпадкаў праглынання старонніх прадметаў дзецьмі ва ўзросце да пяці гадоў.

Але паводле даследавання Каралеўскага каледжа хірургаў Вялікабрытаніі,

з 2012 па 2022 гады колькасць аперацый па выдаленні старонніх прадметаў з дыхальных шляхоў, носа або горла ў дзяцей скарацілася на 29%.

Найбольш рэзкае падзенне адбылося менавіта пасля таго, як у краіне пачалі масава выкарыстоўваць бескантактавыя плацяжы дзякуючы PayPal, Apple Pay, Google Pay і інш.

Аўтары даследавання адзначаюць, што лічбавыя плацяжы — не адзіная прычына станоўчай дынамікі. У гэты ж перыяд:

  • павялічылася папулярнасць дзіцячых замкоў і ахоўнай упакоўкі;
  • з'явілася больш інфармацыйных кампаній аб небяспецы для дзяцей;
  • пандэмія COVID-19 скараціла колькасць зваротаў у бальніцу, а дыстанцыйная праца павысіла ўзровень догляду за дзецьмі дома.

Лічбавы век, на жаль, не пазбаўлены пагроз. Замест манет дзеці ўсё часцей глытаюць дробныя дэталі электронікі — батарэйкі, шрубы, магніты. Згодна з даследаваннем Гарвардскага універсітэта, у апошнія гады батарэйкі сталі галоўнай прычынай аперацый па выдаленні старонніх прадметаў у дзяцей.

Аднак манеты па-ранейшаму застаюцца найбольш распаўсюджаным аб'ектам выпадковага праглынання.

Каментары1

  • Электронік
    31.03.2025
    Батарэйку праглынуць шмат небяспечней з-за хімікатаў!

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць