Здароўе33

Стала вядома, колькі беларусаў чакае аперацыі па замене суставаў

У Беларусі на сённяшні дзень у лістах чакання на эндапратэзаванне знаходзяцца 19 797 пацыентаў. Пра гэта паведамілі на рэспубліканскай нарадзе па выніках працы траўматолага-артапедычнай службы краіны за 2024 год і задачах на гэты год, заўважыла «Люстэрка» ў выданні «Медыцынскі веснік».

Ілюстрацыйнае фота

Галоўны пазаштатны траўматолаг-артапед Міністэрства аховы здароўя Міхаіл Герасіменка адзначыў, што на 23 мая 2023 года ў чарзе на замену суставаў знаходзіліся 29 862 чалавекі, але «праводзіцца актыўная работа па скарачэнні колькасці пацыентаў у лістах чакання і тэрмінаў чакання (на сёння яны не перавышаюць 12 месяцаў)».

Таксама, паводле ягоных слоў, напрыканцы 2024 года ў бальніцах і клініках працавалі 750 дактароў-траўматолагаў-артапедаў, з іх 111 — аказвалі дапамогу дзецям. Укамплектаванасць кадрамі склала 71,2%, кваліфікацыйныя катэгорыі мелі 79,1% спецыялістаў. Аператыўнай тэхнікай эндапратэзавання тазасцегнавых і каленных суставаў валодаюць 246 урачоў, тады як у маі 2022 года такіх было толькі 170.

Міхаіл Герасіменка дадаў, што эндапратэзаванне буйных суставаў, якое адносіцца да сацыяльна значных аперацый у Беларусі, праводзіцца ў 46 клініках. А сярод задач на 2025 год — скарот чакання на эндапратэзаванне тазасцегнавага сустава да 6 месяцаў, каленнага — да 12 месяцаў. Для іншых планавых аперацый прадугледжваецца чаканне да аднаго месяца.

У Беларусі ўжо не першы год застаецца нявырашанай праблема з чэргамі на замену суставаў. Раней, у маі 2023 года, Аляксандр Лукашэнка патрабаваў да канца таго года праапераваць усіх, хто на той момант стаяў у чарзе на эндапратэзаванне буйных суставаў.

Каментары3

  • Народ
    29.03.2025
    Доктора Бубноўскага слухайце , калі праюлема з су
  • не быць скотам
    29.03.2025
    "Аляксандр Лукашэнка патрабаваў да канца таго года праапераваць усіх, хто на той момант стаяў у чарзе на эндапратэзаванне буйных суставаў."

    гэта як? жэстачайшэ? непрацаздольным ставяць айчынныя. працаздольным нямецкія. але іх 3 гады чакаць. лукашэнка хацеў усім цяп-ляп паставіць айчынныя? а хто будзе працаваць?
  • Парфён
    31.03.2025
    праблема у́ мышцах , а не у́ суставах ці касьцях , на ютубе цікавы канал исцеляйся сам , паглядзеце

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць7

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа87

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць7

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць