Інфармацыя аб узгаранні паступіла 28 сакавіка ў 12:25. Хлеў гарэў у вёсцы Зямцы Шклоўскага раёна, паведаміла прэс-служба МНС.

Да прыбыцця ратавальнікаў будынак быў ахоплены адкрытым полымем. Узгаранне ўдалося аператыўна ліквідаваць.
У выніку пажару часткова знішчаны дах хлява, пашкоджаныя сцены і сена, якое знаходзілася ўнутры.
Прычынай пажару стала свавольства з агнём 10-гадовай пляменніцы гаспадыні. Дзяўчынка ўзяла запалкі і падпаліла салому ў хляве, што і прывяло да пажару.
Каментары