Грамадства1515

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? 

Гэта шматдзетны бацька Трой Колінз, яму 28 гадоў. 

Зніклы без вестак Трой Колінз з другой жонкай і дзецьмі. Фота з сацсетак

Гусенічная выратавальная машына M88 Hercules з чатырма амерыканскімі вайскоўцамі знікла падчас вучэнняў на палігоне ў Падброддзі каля мяжы з Беларуссю 25 сакавіка. Праз дзень тэхніку знайшлі на глыбіні каля пяці метраў у забалочанай мясцовасці. Пасля таго, як раніцай 31 сакавіка патанулую ў балоце на палігоне ў Падброддзі амерыканскую бронемашыну выцягнулі, армія ЗША афіцыйна пацвердзіла смерць траіх вайскоўцаў, яшчэ адзін вайсковец застаецца зніклым без вестак.

Абапіраючыся на допісы сваякоў у сацыяльных сетках, «Нашай Ніве» ўдалося пацвердзіць гібель Эдвіна Франка (Edvin Franco), Хасэ Дуэньеса (Jose Duenez Jr.) і Дантэ Гога Тайтана (Dante Gogo Taitano). 

Зніклы Трой Колінз у вайсковай форме. Фота з сацсетак
Зніклы Трой Колінз. Фота з сацсетак

Чацвёртым членам экіпажа выратавальнай машыны, якая затанула ў балоце, быў Трой Кнатсан-Колінз (Troy Knutson-Collins), які жыў у 50-тысячным горадзе Батл-Крык у штаце Мічыган. Трой у шлюбе з Эйрэль, з якой мае дваіх малых дзяцей, хлопчыка і дзяўчынку.

@nashaniva Амерыканец у пустым вагоне нелегальна трапіў у Беларусь #политика #новости #беларусь ♬ Everything In Its Right Place (Instrumental) - SAD & Dj tahh

Мяркуючы па адкрытых зборах на дапамогу сям'і Троя, у яго таксама засталіся тры дачкі ад першага шлюбу з Ханнай Мары. Старэйшай дачцэ 9 гадоў, а малодшай 3 гады.

Днём 31 сакавіка былая жонка Ханна апублікавала ў фэйсбуку допіс, у якім паведаміла, што ў Літве знойдзеныя і апазнаныя трое загінулых салдат, але сярод іх няма Троя — ён дагэтуль лічыцца зніклым без вестак.

Трой Колінз з былой жонкай. Фота з сацсетак

Незвычайным супадзеннем у гэтай сітуацыі выглядае затрыманне ў Маладзечне 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы ў таварным цягніку. 

Паводле адкрытых звестак, Трой Колінз нарадзіўся ў кастрычніку 1996 года, на сёння яму 28 гадоў. Узрост вельмі блізкі да ўзросту амерыканца, затрыманага ў Беларусі, але супадзенне не дакладнае.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • ::
    31.03.2025
    Бывают же совпадения, но возможно это он.
  • Вышэй за бога
    31.03.2025
    Ён хучэй за ўсё загінуў. Не пішыце лухту.
  • Ніжэй за аблокі
    31.03.2025
    Вышэй за бога, а хто ў цягніку да Маладзечна даехаў?

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі19

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы41

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі19

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць