Здарэнні

Мінчанка сустрэла ў краме былую начальніцу — цяпер яе чакае суд

18-гадовая дзяўчына, будучы нападпітку, зайшла ў прадуктовую краму на вуліцы Прытыцкага па піва. Там яна сустрэла сваю былую начальніцу, і паміж імі завязалася непрыемная размова.

Пасля гэтага мінчанка накіравалася да выхаду. Падышоўшы да шкляных рассоўных дзвярэй, яна з усяе сілы ўдарыла па іх нагой — на шкле з’явілася мноства трэшчынаў. Тым не менш дзяўчына спакойна пакінула краму.

Яе знайшлі па камерах відэаназірання, пасля чаго распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Паводле звестак пракуратуры, абвінавачаная працуе барыстай, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася. Ёй прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 339. Мінчанка цалкам прызнала віну, раскаялася ў зробленым і добраахвотна пакрыла шкоду 1159 рублёў. Цяпер яна чакае суда пад падпіскай аб нявыездзе, пішуць Мінск-навіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін18

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?11

Мадура абвясціў надзвычайнае эканамічнае становішча ў Венесуэле ў адказ на мыты ЗША3

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў, які забіў чалавека ў ДТЗ, выйшаў на свабоду пасля амаль 5 гадоў зняволення1

«Твой дом заўсёды побач». Мінская мастачка стварае кішэнныя паштоўкі — паглядзіце, як прыгожа

Бацька Ілана Маска мае дваіх дзяцей ад сваёй падчаркі, якая маладзейшая за яго на 42 гады11

Знаўца Леанід Клімовіч вярнуўся ў маскоўскі «Што? Дзе? Калі?»8

Тарыфы Трампа ўступілі ў сілу4

У Германіі затрымалі беларусаў з сотнямі плітак шакаладу

Найвядомейшая гістарычная выява Новага замка ў Гродне аказалася несапраўднай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін18

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць