Свет33

Белы дом закрыў скандальную справу са скандальнымі перапіскамі ў Signal

Белы дом закрыў пытанне скандалу з сакрэтным чатам у Signal, куды памылкова дадалі галоўнага рэдактара выдання The Atlantic Джэфры Голдберга. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт, паведамляе CNN.

Кэралайн Левіт. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Як прэзідэнт ясна даў зразумець, [дарадца па нацыянальнай бяспецы] Майк Уолц працягвае заставацца важнай часткай яго каманды па нацыянальнай бяспецы, і гэта справа ў Белым доме закрытая. З нашага боку былі зробленыя крокі, каб падобнае, зразумела, ніколі больш не паўтарылася, і мы рухаемся далей», — заявіла прэс-сакратарка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Левіт не выказала ніякіх сумневаў адносна будучыні Уолца ў адміністрацыі Трампа.

«Прэзідэнт, Майк Уолц і ўся ягоная каманда па нацыянальнай бяспецы працуюць разам вельмі эфектыўна, калі паглядзець, наколькі бяспечнейшай стала Амерыка дзякуючы іх лідарству», — дадала яна.

Нагадаем, што 24 сакавіка галоўны рэдактар ​​The Atlantic Джэфры Голдберг расказаў, што яго выпадкова дадалі ў закрыты чат высокапастаўленых прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША, у якім абмяркоўваліся дэталі аперацыі супраць хусітаў у Емене, распачатай 15 сакавіка.

У групавым чаце, па словах Голдберга, былі людзі з імёнамі Піт Хэгсет (міністр абароны ЗША), Марка Рубіа (дзяржсакратар), Джэй Ды Вэнс (віцэ-прэзідэнт) і іншыя, а дадаў яго чалавек па імені Майк Уолц (так завуць дарадцу прэзідэнта ЗША па нацбяспецы).

У Белым доме пазней пацвердзілі сапраўднасць перапіскі ў чаце, але заявілі, што сітуацыя з уключэннем у групу старонняга чалавека не стварыла пагрозу нацыянальнай бяспецы.

У той жа час эксперты і апаненты адміністрацыі Трампа лічаць тое, што адбылося абуральным парушэннем правілаў бяспекі і патэнцыйным парушэннем закона аб шпіянажы.

Каментары3

  • PHub
    01.04.2025
    Кэралайн Лівіт у тым ліку заявіла, што "і мы рухаемся далей"! Цікава, як гэта пракаментуюць сапраўдныя палякі)
  • што?
    01.04.2025
    што ты вярзеш?
  • Скандальны скандал
    01.04.2025
    Скандалы інтрыгі даследванні

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць