Грамадства33

«Белтэлекам» павышае цэны на некаторыя паслугі

Аператар электрасувязі «Белтэлекам» паведаміў, што ў красавіку для яго абанентаў павялічацца тарыфы на асобныя паслугі.

Як паведамілі ў «Белтэлекаме», з 8 красавіка будуць павышаныя некаторыя тарыфы на дзясяткі паслуг для фізічных і юрыдычных асоб.

Так, з названай даты абаненцкая плата за асноўны стацыянарны тэлефон вырасце да 4,05 рубля (+17 капеек), а кошт хвіліны злучэння — да 0,85 капейкі (+0,05 капейкі). Пры гэтым міжгароднія званкі падаражэюць да 2,2 капейкі за хвіліну (+0,1 капейкі).

У той жа час адзначаецца, што павышэнне тарыфаў не закране такіх паслуг, як наданне доступу ў Інтэрнэт (byfly), пакеты паслуг электрасувязі, відэаканферэнцыя, VPN, а таксама наступных:

  • наданне аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, уключаючы сегмент інтэрнэт;
  • пастаянны доступ у сетку Інтэрнэт на базе сетак 2G/3G;
  • наданне ў карыстанне лічбавых міжгародніх і міжнародных каналаў;
  • эфірная трансляцыя тэлевізійных і гукавых праграм;
  • доступ да платформаў;
  • «Цэнтр відэакантролю»;
  • «Разумны прыпынак».

Каментары3

  • даведка
    31.03.2025
    Скрытое повышение тарифов на доступ в Интернет всё-таки произойдёт благодаря переводу в архив дешёвых интернет-тарифов в пользу оставления более дорогих.
  • даведка
    01.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    01.04.2025
    В последнем абзаце по той ссылке о закрытии дешёвых интернет-тарифов БТК.

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей

Артысты фестывалю «Прайм Эра» зладзілі канцэрт у небе на борце самалёта «Белавія» ВІДЭА1

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ19

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць