Свет1515

Трамп: Зяленскі хоча выйсці са здзелкі па мінералах

Са слоў Трампа, у выпадку выхаду ў Зяленскага будуць «вялікія праблемы».

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Ben Curtis

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі нібыта хоча выйсці са здзелкі па здабычы карысных выкапняў. Са слоў Трампа, у выпадку выхаду ў Зяленскага будуць «вялікія праблемы».

«Ён спрабуе выйсці з угоды аб рэдказямельных металах, і калі ён гэта зробіць, у яго ўзнікнуць праблемы, вялікія, вялікія праблемы», — цытуе Трампа агенцтва Reuters.

«Ён хоча быць чальцом NATO, але ён ніколі не будзе чальцом NATO. Ён гэта разумее», — сказаў амерыканскі лідар журналістам на борце прэзідэнцкага самалёта.

На мінулым тыдні сусветныя СМІ паведамлялі, што ЗША прадставілі Кіеву абноўлены праект пагаднення, які прадугледжвае амаль поўны кантроль ЗША над усімі радовішчамі карысных выкапняў Украіны без гарантый бяспекі для Кіева.

Зяленскі пацвердзіў, што Украіна атрымала дакумент. Да гэтага, на прэс-канферэнцыі ў Парыжы ў чацвер, ён казаў, што ўмовы здзелкі па нетрах пастаянна мяняюцца.

Пагадненне планавалася падпісаць у той дзень, калі ў Белым доме адбылася сварка паміж Трампам, Зяленскім і віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам.

Каментары15

  • Пнх
    31.03.2025
    Хрэн табе не металы
  • Курт
    31.03.2025
    Гэта не ўгода, а драпежная каланіяльная акупацыя. Хрэн табе ў зубы стары пярдун з аўтазагарам, а не Ўкраіну.
  • Мх
    31.03.2025
    Думаю хутка будзе такое: "Трамп: "Валодзя быў мне як сын, а аказаўся гнідай".

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнік Трампа Кушнер сустрэўся з лідарам ХАМАС1

Тры стравы і больш паўфабрыкатаў. Як зменіцца харчаванне ў школах Мінска

Камандуючы ВПС: Колькасць замежных войскаў ля межаў Беларусі зменшылася, з краінамі НАТА ідзе ўзаемадзеянне4

Чалавецтва такое генетычна разнастайнае дзякуючы смяротнай малярыі, якая тысячагоддзямі дзяліла Афрыку на ізаляваныя рэгіёны3

Расія сцягвае вайсковы флот у Балтыйскае мора пасля пагроз Пуціна ў бок Еўропы13

Беларуса ў жаданні абмежаваць паўсюдную рэкламу казіно падтрымала Мінгандлю. Але прапагандысты параілі яму «не лезці не туды»10

Украіна пачала выкарыстоўваць брытанскія дроны для далёкіх удараў па тэрыторыі Расіі

Дачцэ Біла Гейтса можа пагражаць да 20 гадоў турмы з-за махлярства з кукі-файламі1

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць