Свет88

Трамп пракаментаваў трагедыю з амерыканскімі вайскоўцамі на палігоне ў Літве

Прэзідэнт ЗША праінфармаваны аб няшчасным выпадку ў Падброддзі, дзе патанула ў балоце гусенічная машына M88 Hercules і былі знойдзеныя целы траіх салдат. Ён выказаў сваю версію, што машына, верагодна, саслізнула ў балота, піша Delfi.lt.

Фота: lrytas.lt

На пытанне, ці ёсць у яго свежая інфармацыя аб зніклых у Літве амерыканскіх вайскоўцаў, прэзідэнт ЗША адказаў: «Так, ёсць».

«Траіх з іх ужо няма сярод нас, чацвёртага, верагодна, таксама, але гэта пакуль не пацверджана. Гэта быў вельмі цяжкі аўтамабіль, вельмі цяжкі, і, падобна, што бераг гэтага возера абваліўся. Была ноч, было вельмі халодна, шмат лёду. Мусіць, яны слізганулі, бо гэта вельмі вялікая і цяжкая тэхніка. Хутчэй за ўсё, так і здарылася, яны саслізнулі. Траіх больш няма з намі, а адзін знік», — сказаў Дональд Трамп, словы якога прыводзіць Forbes у сваім відэароліку.

Delfi удакладняе, што хоць уначы ў Літве бывае мінусавая тэмпература, але лёду няма нават у лясах.

У той жа час дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў сацыяльнай сетцы X падзякаваў Літве за намаганні па пошуку амерыканскіх вайскоўцаў.

Каментары8

  • Чацвёрты
    01.04.2025
    Эміліа Чэчкіндж
  • Андрусь
    01.04.2025
    Кур*а, ну, рудое валоссе ў яго ўжо ёсць, трэба толькі яго закруціць хіміяй ці бегудзямі і на нос начапіць чырвоную начэпку. Бо, аднымі падобнымі расповедамі імідж блазна не зусім поўны.
  • Алекс
    01.04.2025
    У деда тупо параллельная реальность, во всем. Напоминает кое-кого.

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць