Грамадства2424

Брэсцкія дэсантнікі выпадкова апублікавалі план ідэалагічнай работы на тыдзень. Распавядаем, што там

Па выходных ідэалагічнай працы адведзеная амаль палова дня, па буднях — некалькі гадзін. Распавядаем, як менавіта апрацоўваюць вайскоўцаў, хто ў часці адказны за правядзенне ідэалагічных мерапрыемстваў і які сын вядомага генерала пайшоў на павышэнне.

Салдаты 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Фота: zarya.by

Дакумент з'явіўся ў канале «Пул 38-й» у нядзелю, 30 сакавіка, у 16:20 па мінскім часе і быў неўзабаве выдалены. Мы паспелі яго захаваць і старанна вывучылі.

Як у часці пройдзе наступная нядзеля?

У 6:45 у штабе часткі збіраюцца афіцэры і прапаршчыкі, якія кантралююць распарадак дня. Тым часам салдаты прачынаюцца і снедаюць.

Час з 8:20 да 9:00 прысвечаны выхаваўчай працы. Салдаты глядзяць фільмы «Служба без небяспекі», «Шпіён-тэлефон», «Не на сувязі» і «Крэдытка». Далей пачынаецца «бягучае інфармаванне» і прагляд праграмы «Арсенал» — з 9:00 да 9:40.

А 10-й раніцы — пастраенне брыгады, якое ўключае ў сябе «агітацыю вайскоўцаў для праходжання службы па кантракце» і «праходжанне ўрачыстым маршам». Займае гэта паўгадзіны, а паўтараецца не менш як яшчэ тройчы за дзень.

Пасля гэтага паўтары гадзіны салдаты трэніруюцца выконваць практыкаванні №12, 28 і 29, а таксама «паскорана рухацца». Паралельна трэніруецца няштатная рота ганаровай варты.

З 12-й гадзіны салдаты две гадзіны глядзяць патрыятычныя фільмы і сустракаюцца з бацькамі. З 11 да 15 гадзінаў афіцэры сустракаюцца з бацькамі тых, хто служыць, і праводзяць іх апытанні. З 14:30 да 15:00 салдат пад роспіс знаёмяць з загадамі Мінабароны.

З 15:00 да 15:30 салдаты могуць напісаць лісты. У 16:00 да іх прыходзіць святар і праводзіць гадзінную гутарку ў клубе па «духоўна-маральным выхаванні ваяроў». Паралельна на плацу дзве гадзіны праводзяць «занятак» з тымі, хто парушаў воінскую дысціпліну, і двухгадзінны занятак з тымі, хто прапусціў планавыя заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы.

Днём між усімі заняткамі можна схадзіць у царкву (з 11 да 19) і на пошту (з 11 да 16). Афіцэры з 16:30 да 17:50 ходзяць праверыць, як там хворыя салдаты.

З 16:00 па 18:40 «адпачынак» (калі пашчасціла не пайсці да святара, не парушыць дысцыпліну і не прапусціць ідэалагічны занятак у будні), можна нават паспаць. З 20:30 да 21:00 салдаты глядзяць навіны па БТ. Пасля 10-хвілінная сумесная прагулка і сон.

А якая ідэалагічная работа праводзіцца цягам тыдня?

Яе вельмі шмат, але яна вартая ўвагі. Яна разбітая на некалькі частак для розных катэгорый вайскоўцаў.

Ёсць праца, якая праводзіцца для ўсіх. Штодзённа падчас вечаровых праверак да вайскоўцаў «даводзяць палажэнні пра адказнасць за парушэнне статутных правілаў зносінаў і загадаў міністра абароны пра асуджэнне вайскоўцаў за здзейненыя злачынствы». Штотыдзень па пятніцах у часці аналізуюць тое, як яшчэ палепшыць ідэалагічную працу. Па панядзелках, серадах і пятніцах з 16:00 да 18:00 можна схадзіць да старшага афіцэра-псіхолага.

Панядзелак, 7 красавіка, даволі насычаны. Зранку афіцэраў і прапаршчыкаў з 9-й раніцы чакае паўгадзінная «прававая гадзіна», дзе ім раскажуць, як караюць за правапарушэнні і пакажуць прыклады пакарання за іх.

З 10:30 да 12:20 пройдуць ідэалагічныя мерапрыемствы для ўсіх. Пакуль афіцэры і прапаршчыкі будуць слухаць лекцыю пра тое, як важна падтрымліваць дысціпліну, салдаты будуць слухаць пра генацыд беларускага народа (гадзіна — лекцыя, гадзіна — абмеркаванне).

З 16:00 да 16:50 афіцэры паслухаюць лекцыю пра ваенную дактрыну Беларусі. У 17:00 пачнецца дзесяціхвілінка, дзе салдатам раскажуць навіны ў Беларусі і за мяжой і «прадэманструюць матэрыял, накіраваны на прафілактыку супрацьпраўных паводзінаў». Пасля гэтага, у 17:10, пачнецца 40-хвілінная лекцыя пра тое, што бывае за вайсковыя злачынствы і тое, як за іх караюць (на прыкладах).

Наступныя мерапрыемствы запланаваныя на сераду, 9-га красавіка. У гэты дзень з 17:00 салдатам спачатку раскажуць пра тое, што наркаманія — гэта дрэнна. Праз дзесяць хвілінаў пачнецца 40-хвілінны агульны сход па трох тэмах:

  • служба ў войску — яскравая старонка тваёй біяграфіі;
  • якаснае абслугоўванне і эксплуатацыя тэхнікі — абавязак кожнага воіна;
  • абмеркаванне стану ўнутрыкалектыўных зносінаў, давядзенне інфармацыі пра факты нестатутных адносін і адказнасці, прадугледжанай КК РБ за іх.

10 красавіка чакаецца два мерапрыемствы. Салдаты і сяржанты, але толькі кантрактнікі, з 15:00 50 хвілін будуць глядзець «прафілактычныя фільмы»: «Падзенне», «Раскаянне за калючым дротам», «Аб асуджэнні шэрагоўца Васіна».

Афіцэры, прапаршчыкі і грамадзянскі персанал тым часам даведаюцца пра падзеі ў Беларусі і свеце, а таксама актуальныя пытанні службовай дзейнасці. Пакажуць ім і матэрыялы, накіраваныя на прафілактыку супрацьпраўднай дзейнасці ад Міністэрства абароны.

У пятніцу, 11 красавіка, усіх з 16:00 чакае падвядзенне тыднёвых вынікаў: баявой падрыхтоўкі, дысцыпліны, службы ўвогуле, аварыйнасці, унутранай службы ў парках, стану тылу і гэтак далей. Пасля, з 16:40, салдат чакае 10-хвілінная лекцыя пра тое, што такое вайсковае злачынства і як за іх караюць. 

З 17:00 афіцэрам, прапаршчыкам і ўсіх кантрактнікам паўгадзіны будуць распавядаць пра тое, якія здарыліся правапарушэнні, праінструктуюць на выходныя і пакажуць відэа пра шкоднасць алкаголю і наркотыкаў.

У нядзелю, 13 красавіка, з 8:20 за 9:00 салдаты паглядзяць фільмы «Падзенне», «Раскаянне за калючым дротам», «Аб асуджэнні шэрагоўца Васіна». Пасля — 10-хвілінны агляд навінаў і прафілактычныя матэрыялы ад Міністэрства абароны.

З 16:00 салдат чакае 50-хвілінная бяседа са святаром, але толькі для тых, хто быў на ўсіх занятках, бо з тымі, хто адсутнічаў на ідэалагічных занятках, у гэты час плануюцца дадатковыя заняткі.

Таксама плануецца «прагляд патрыятычных фільмаў» і «арганізацыя культпахода ў музей, кінатэатр ці гістарычнае месца ў Брэсце», але час яшчэ не вызначаны.

Да нядзелі трэба размясціць у мясцовай прэсе інфармацыю пра вайскоўцаў, якія «сумленна выконваюць воінскі доўг», сучасных вайсковых сілах або ветэранах Другой сусветнай.

Уласна, планы вы можаце паглядзець тут: нядзельны і на ўвесь тыдзень.

А хто адказны за стварэнне дакумента?

План узгадняецца з першым намеснікам камандзіра часці, начальнікам штаба брыгады. Цяпер гэтую пасаду займае падпалкоўнік Іван Дзенісенка, які нядаўна пайшоў на павышэнне. Раней ён узначальваў асобны дэсантна-штурмавы батальён. Па звестках «Байпола», Іван Дзенісенка — аматар паганяць, мае больш за 10 штрафаў за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Іван Дзенісенка. Фота: СТБ

Але адметны ён не гэтым. Ягоны бацька — камандзір сілаў спецыяльных аперацый генерал Вадзім Дзенісенка

Вадзім Дзенісенка. Фота: СТБ

Зацвярджае дакумент начальнік часці. Ім летась стаў палкоўнік Валерый Булыга. Ягоны былы начальнік, Дзмітрый Коршунаў, пайшоў вучыцца — залічаны слухачом аператыўна-стратэгічнага ўзроўня 1 курса Ваеннай акадэміі Генштаба ўзброеных сілаў Расіі.

Валерый Булыга. Фота: СТБ

Сам дакумент стварыў падпалкоўнік Яўген Прохараў. Такога чалавека гугл амаль не ведае, але цяпер ён выконвае абавязкі намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце ў часці.

Яўген Прохараў. Фота: brsu.by

Што сталася з мінулым кіраўніком па ідэалогіі Сяргеем Сухавілам — незразумела, але менавіта ягоны подпіс патрэбны на тыднёвых планах ідэалагічнай работы (прынамсі, такі шаблон). Менавіта ён у 2023 годзе казаў журналістам NBC News, што будзе «грызці ворага», калі той прыйдзе ў Беларусь.

Сяргей Сухавіла абяцае «грызці ворага». Фота: nbcnews.com

Стварае тыднёвы план маёр Дзмітрый Бялецкі. Цяпер ён старшы афіцэр ідэалагічнай работы, раней займаў пасаду камандзіра змяшанага артылерыйскага дывізіёна па ідэалагічнай рабоце. Па звестках «Белпола», менавіта ён вядзе канал асобнай 38-й брыгады, у які і быў выкладзены дакумент. Таксама ён актывіст БРСМ і быў дэлегатам ад Брэстчыны на лукашэнкаўскім УНС летась.

Дзмітрый Бялецкі на УНС. Фота: belarus-news.by

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • Максим Дизайнер
    01.04.2025
    Зачем так мучить пацанов?Сделали бы им учебку на несколько лет, сдача на краповый берет, и вперед на гражданку делами заниматься до следующего сбора за доплату и льготы.
  • даведка
    01.04.2025
    Всеми этими планами в армии подтираются, точнее, у нас подтирались газетой «Советская Белоруссия» (печатный орган Администрации Президента), вырывая листы из середины её подшивки, которую никто никогда не читал. Даже офицеры, иначе офигели бы, если бы увидели, в каком она состоянии находилась... И никто из проверяющих никогда не проверял её целостность, и за всю свою службу ни единого раза мы не смотрели никакой пропаганды и официальных новостей БТ.
  • даведка
    01.04.2025
    Кубраков во время своей срочной службы во внутренних войсках не получил краповый берет, а став министром, получил его без испытаний у Карпенкова, который сам свой краповый берет получил по факту службы в СПБТ «Алмаз».

Цяпер чытаюць

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?12

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Усе навіны →
Усе навіны

Працоўную групу КР па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай узначаліў былы работнік офіса Васкрасенскага5

Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны3

Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў украінскага палітолага, пастаяннага ўдзельніка расійскіх прапагандысцкіх шоу5

З'явіўся ўказ аб стварэнні сеткі сувязі па тэхналогіі 5G2

Навіна пра эвакуацыю Бондаравай — першакрасавіцкі жарт17

МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі7

Знайшлі цела чацвёртага амерыканскага вайскоўца, які загінуў у Літве

На сайце Вярхоўнага суда ўжо амаль месяц не выстаўляюць расклады судовых пасяджэнняў. І гэта наўрад ці выпадкова7

Белпол: У Мельнікавай былі два палітычныя пратаколы, яна ёсць у базе «Беспарадкі»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?12

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць