Усяго патроху1212

Брытанскі блогер «у жоўтых шортах» паспрабаваў рэцэпт смажаных пельменяў. Ніколі не паўтарайце

Брытанскі блогер Уіл Эгертан, вядомы сваёю любоўю да Беларусі, у рамках крокаў па асіміляцыі вырашыў паспрабаваць любімую многімі беларусамі страву — смажаныя пельмені. Атрымалася жахліва.

Рэцэпт Уіл знайшоў і інтэрнэце. «Будзем гатаваць гарачыя пяльмешкі, таму што я ніколі іх не еў», — патлумачыў ён.

Атрымалася суцэльнае выпрабаванне. Патрэбнага масла не было — пайшоў алей. Агонь палыхаў, патэльня гарэла, покрыўка не падыходзіла.

@nashaniva Брытанскі блогер паспрабаваў рэцэпт смажаных пельменяў #пельмени #готовка #еда #кухня #британец #новости #беларусь ♬ Funny lazy donkey (hilarious song)(937200) - LEOPARD

На моманце з рэцэпта «Цяпер дадамо спецыі» здарылася страшнае. 

«У мяне цукар. У мяне ванілін і згушчонка», — знайшоў спецыі Уіл, вядомы сваёй шалёнай любоўю да згушчонкі. Гэта пайшло на патэльню. 

Потым былі вада, смятана, сыр.

«Выглядае як ДТЗ, але на смак не як ДТЗ. Калі вы таксама хочаце паспрабаваць, захоўвайце гэта відэа, каб вы маглі паўтарыць за мной. Карацей, 10 з 10, very very good», — ацаніў смак кухар.

«Вольныя дзяўчыны, забярыце яго ўжо хто-небудзь!»

«Хлопцу гатоўка пакуль не паддаецца(»

«Уіл, малю, давай я табе пельмені пасмажу», — шалеюць у каментарах.

Каментары12

  • Не, местная хозяюшка со вторй степенью ожирения из ТикТока
    01.04.2025
    bhagawan, И с третьей - отупения
  • мясцовы2
    01.04.2025
    Сапраўдныя беларусы ў смажаныя пельмені дадаюць не згушчонку, а керасін. перадайце яму хто-небудзь.
  • Яніна
    01.04.2025
    Навошта піарыць гэтага рускамірца і яго "пельмені"?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць