Трагедыя здарылася сёння ў вёсцы Хрыстова. Падчас ліквідацыі ўзгарання ў прыватным доме ратавальнікі выявілі целы 89-гадовай жанчыны і яе 57-гадовага сына, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: СК
Ачаг пажару знаходзіўся ў пакоі мужчыны, які, са слоў суседзяў, меў звычку курыць у хаце. Гэтая версія пацвердзілася падчас агляду месца здарэння.
Асноўная версія трагедыі — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Каментары