Усяго патроху1010

«Хаджу прыкладна 13-14 кіламетраў штодзень». Дзікавіцкі расказаў, як схуднеў на 35 кілаграмаў

За апошнія гады медыяменеджар Аляксей Дзікавіцкі схуднеў на 35 кілаграм і паспяхова ўтрымлівае новую вагу. Былы кіраўнік «Белсата» расказаў «Нашай Ніве» сакрэты свайго ладу жыцця.

Аляксей Дзікавіцкі да і пасля пахудзення. Крыніцы фота: архіў суразмоўцы, Aleksy Dzikawicki / Facebook

«З вагой 112 кілаграмаў мне было цяжка рабіць простыя рэчы — напрыклад, завязваць шнуркі або хутка хадзіць»

Аляксей адзначае, што з дзяцінства быў схільны да лішняй вагі і заўжды яе меў, але ў нейкі час вельмі моцна паправіўся. Аднойчы ён стаў на вагі і пабачыў, што важыць ажно 112 кілаграм.

Да гэтага Дзікавіцкі не ўзважваўся рэгулярна, таму трохзначная лічба яго моцна шакавала: 

«Я тады яшчэ быў адносна маладым чалавекам, і з такой вагой пры росце 178 сантыметраў мне было цяжка рабіць простыя рэчы — напрыклад, завязваць шнуркі або хутка хадзіць. Былі праблемы і з пошукам вопраткі. І ў пэўны момант, гадоў дзесяць таму, я вырашыў, што трэба нешта змяняць».

Яшчэ ў 2010-м Аляксей перастаў есці мяса. Ён заўважае, што вегетарыянства не абавязкова дапамагае схуднець, бо можна атрымліваць калорыі не толькі з мяса.

Потым прыйшла чарга фізічнай актыўнасці. Аляксей пачаў больш хадзіць:

«Тады ў мяне да працы было 2,5 кіламетра. Я пачаў праходзіць сам спачатку кіламетр, потым два, потым цалкам праходзіць шлях да працы. Пазней яшчэ і часткова праходзіў шлях дахаты, а потым і яго стаў праходзіць цалкам.

У час кавіду мы пераехалі ў іншы офіс, да якога было 5 кіламетраў. Я стараўся праходзіць шлях туды і часткова назад, і з цягам часу пачаў праходзіць увесь шлях — агулам гэта 10 кіламетраў. Цяпер я хаджу прыкладна 13-14 кіламетраў штодзень».

Далей Дзікавіцкі перагледзеў стаўленне да харчавання. Ён расказвае, што часцей за ўсё людзей цягне на нездаровую ежу, але ён паволі пачаў ставіцца абыякава да розных піц і кебабаў.

Аляксей стаў паволі змяншаць порцыі, стараўся не есці позна ўвечары. Паступова лішнія кілаграмы пачалі сыходзіць, а самаадчуванне — паляпшацца, і гэта матывавала не сыходзіць з дыстанцыі. Атрымалася схуднець са 112 да 77 кілаграмаў.

Свой цяперашні рацыён мужчына апісвае як танны і просты:

«Я ем шмат тварагу з ёгуртам і мёдам, арэхі. Важны прадукт — авакада, у іх вельмі шмат тлушчу і іншых карысных рэчываў, таксама ем сыры, у тым ліку мацарэлу. Яшчэ ем любую зеляніну, шмат памідораў, салату, капусту, маркоўку, буракі. Раблю розныя запяканкі з квяцістай капустай.

Вельмі важная штука — гэта кашы. Цяпер ёсць такія асарці, калі ў пакеціку маеш мяшанку з розных тыпаў каш. У асноўным ем грэчку і пярлоўку, менш ем рысу, таксама люблю аўсянку і рэгулярна раблю з яе пячэнькі».

Што да бялкоў, Аляксей не забывае есці яйкі. У яго рацыёне багата рыбы, з ёй мужчына робіць салаты.

«Мой стан здароўя нават дазваляе мне пайсці і працаваць фізічна»

Таксама Дзікавіцкі дадаў да сваёй фітнэс-руціны яшчэ некалькі элементаў:

«Некалькі гадоў таму я пачаў адціскацца ад падлогі. У школьныя часы я быў у добрай форме — здаецца, юнаком мог сто разоў адціснуцца ад падлогі. Потым гадоў 25 зусім не адціскаўся, і неяк мне падалося, што я і далей магу гэта зрабіць. Паспрабаваў — аказалася, што ледзь адціскаюся 10 разоў.

Пачаў рэгулярна адціскацца, спачатку па 15-20 разоў. Дайшоў да таго, што, акрамя хадзьбы, штодня адціскаўся па 300 разоў. А ў пачатку 2024-га яшчэ і вырашыў пайсці ў спартзалу, што раней падавалася мне дзіўным заняткам. Раблю звычайныя практыкаванні — адціскаю штангу, займаюся з гантэлямі».

У другой палове 2023-га Аляксей яшчэ і адмовіўся ад алкаголю. Ён расказвае, што звычайна піў віно і не любіў моцныя напоі, але пасля пахудзення заўважыў — віно больш не прыносіць яму задавальнення. Магчыма, кажа Дзікавіцкі, ён проста перастаў разумець пасля страты лішняй вагі, колькі алкаголю ён цяпер можа выпіць, каб было «не зашмат».

Аналізуючы гэта, Аляксей прыйшоў да высновы, што час увогуле паставіць кропку ў адносінах з алкаголем. Кажа, што з гэтым яму жывецца вельмі добра:

«Для мяне гэта звязана не толькі са здароўем, але і з працай над сабой. Зразумеў, што шмат хто ў нашай культуры, ды і я, практычна не перажывае эмоцыі ў цвярозым стане. Калі ў нас нейкае гора, мы п’ем, радасць — таксама п’ем. І я ўсвядоміў, што не памятаю чыстымі большасць эмоцый, якія перажыў.

Вырашыў, што трэба гэта змяніць і паспрабаваць перажыць у поўнай свядомасці што б ні было, і пастарацца так рабіць да канца жыцця. А тады якраз быў няпросты час, і ў прафесійным плане таксама».

Аляксей упэўнівае, што зрываў у яго няма. Верагодна, гэта звязана з тым, што ён паступова пераходзіў на здаровы лад жыцця, і таму арганізм паспеў прызвычаіцца да карысных зменаў. Цяпер, калі мужчына не праходзіць у нейкі дзень сваю звычайную «норму», ён наадварот адчувае сябе горш, быццам нечага не хапае. Бывае, што няма сіл ісці ў трэнажорку, і тады Дзікавіцкі ўсё роўна не застаецца дома, а проста трохі палягчае праграму сваёй трэніроўкі.

Са зменамі ў ладзе жыцця палепшала не толькі здароўе — Аляксей кажа пра добрыя перамены і ў сямейным жыцці, і ў прафесійным. Атрымліваецца лепш кантраляваць уласнае жыццё:

«Ведаю, што магу ў любую раніцу ўзяцца за тэрміновую справу, я не буду з пахмелля ці з нейкімі іншымі складанасцямі. Калі спатрэбіцца, мой стан здароўя нават дазваляе мне пайсці і працаваць фізічна.

Што да ўнутранага стану, я раблю і іншую працу над сабой, але я цяпер значна спакайнейшы, у мяне амаль не здараюцца нервовыя зрывы ці прыпадкі злосці. Я не нейкі атлет, але маё самаадчуванне значна палепшылася. Ды і мой псіхічны стан лепшы, чым некалькі гадоў таму, не кажучы пра ранейшы час».

У пераходзе на здаровы лад жыцця, лічыць Дзікавіцкі, трэба перадусім прыслухоўвацца да сябе. Калі сапраўды адчуваеш, што твая вага табе перашкаджае, варта ёй павольна і без фанатызму заняцца, бо інакш стан будзе толькі пагаршацца.

Што тычыцца алкаголю, развітацца з ім сёння прасцей, чым у ранейшыя гады, калі ў кампаніях ледзь не змушалі людзей выпіваць — маўляў, калі не п’еш, ты альбо хворы, альбо стукач. Цяпер заўжды можна выпіць нешта безалкагольнае, і цябе зразумеюць.

«Калі дбаць пра сябе рэгулярна, гэта з часам уваходзіць у звычку, становіцца нармальнай часткай твайго жыцця. Такі падыход дазваляе табе больш быць бадзёрым, інтэнсіўней працаваць, жыць і кахаць, бачыць вакол больш прыгожага, што не заўважаў раней. А ў выніку можна жыць больш якасна і свядома», — падсумоўвае Дзікавіцкі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Максим Дизайнер
    01.04.2025
    Яніна , Колхозники в основном толстеют от месттной сивухи пивной и водочной, сельской кухни, и от сидения в совковых бетонных норках с центральным отоплением, от которого плавятся мозги, а не жир.
  • Алена
    01.04.2025
    Схуднець схуднеў, але яшчэ і Белсат перавёў на украінскае вяшчанне. Учора выпадкова паглядзеў, думаў памылка, але не. Зрабілі з беларускага праекта руска-украінскі.
  • Azempic
    01.04.2025
    А я хаджу па 20 км. Ага

Цяпер чытаюць

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?13

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Усе навіны →
Усе навіны

Працоўную групу КР па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай узначаліў былы работнік офіса Васкрасенскага5

Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны3

Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў украінскага палітолага, пастаяннага ўдзельніка расійскіх прапагандысцкіх шоу5

З'явіўся ўказ аб стварэнні сеткі сувязі па тэхналогіі 5G2

Навіна пра эвакуацыю Бондаравай — першакрасавіцкі жарт17

МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі7

Знайшлі цела чацвёртага амерыканскага вайскоўца, які загінуў у Літве

На сайце Вярхоўнага суда ўжо амаль месяц не выстаўляюць расклады судовых пасяджэнняў. І гэта наўрад ці выпадкова7

Белпол: У Мельнікавай былі два палітычныя пратаколы, яна ёсць у базе «Беспарадкі»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?13

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць