Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА
Расследаванне пра неверагодна раскошнае жыццё Алены Казак зрабіла «Бюро».

Алена Казак шмат гадоў уваходзіць у блізкае атачэнне Аляксандра Лукашэнкі. Яна сочыць за ягоным здароўем, збірае з ім кавуны і суправаджае на спартовых мерапрыемствах.
Паводле звестак незалежных СМІ, у пратэсным 2020 годзе Казак у кампаніі Дзмітрыя Баскава і Наталлі Эйсмант ездзіла па мінскіх дварах і зразала белыя і чырвоныя стужкі. Тэлефонны нумар Казак засвяціўся і на «плошчы перамен», у дзень, калі быў забіты Раман Бандарэнка.
У жніўні 2020 года яна апублікавала вось такі пост:
«Гледзячы на ўсё, што адбываецца, яшчэ больш пачынаеш любіць сваю радзіму, цаніць яе прыгажосць і ранімасць. Заўважаць дробязі, на якія ты раней, можа, і не звяртаў увагі, але якія такія важныя! Вечаровую цішу, духмяную каву раніцамі, дзіцячы смех, прагулкі ля Свіслачы, душэўныя вечары з сябрамі. <…>
Я не хачу, каб навязаныя з Захаду думкі туманілі галаву майму народу. Я хачу, каб людзі нарэшце ўключылі мазгі і сталі цаніць тое, што яны маюць!»

Аднак, як высветліла «Бюро», «ідэалы», якія Казак публічна транслявала ў сваёй сацыяльнай сетцы, палярна разыходзяцца з яе сапраўднымі перакананнямі. Нягледзячы на гучныя словы пра «любоў да радзімы» і нянавісць да «гнілых заходніх каштоўнасцяў», Алена Казак вядзе неверагодна раскошнае жыццё, у тым ліку і ў краінах Еўрасаюза.
Найлепшыя сябры дзяўчат — гэта брыльянты
«Бюро» атрымала доступ да асабістага фотаархіва Алены Казак і даведалася мноства эксклюзіўных падрабязнасцяў пра лад жыцця доктаркі Лукашэнкі.
У Беларусі Алена Казак ездзіць на прэміяльным BMW X5 у кузаве G05. Прыблізная цана гэтага аўто — каля 60 тысяч даляраў.

Акрамя дарагіх спарткараў у сферу інтарэсаў асабістай лекаркі Лукашэнкі ўваходзяць люксавыя адзенне і аксэсуары. Вось, напрыклад, яна ў рэстаране Bergamo ў сукенцы ад аўстралійскага люксавага брэнда Zimmermann.

Цана без зніжкі — каля тысячы еўра.

Дапаўняе вобраз залаты бранзалет Van Cleef & Arpels з перламутрам коштам 5,3 тысячы еўра.

А яшчэ не так даўно ў асабістай доктаркі Лукашэнкі з’явілася новае хобі — гольф.

На новаспечанай гальфістцы — з выгляду даволі някідкі спартовы аўтфіт, але дапаўняе яго дуэт з пярсцёнку і завушніц ад Cartier — разам амаль на 8 тысяч еўра.


Таксама на левым запясці можна заўважыць гадзіннік, вельмі падобны на мадэль Panthère de Cartier амаль на 33 тысячы еўра.

На іншай фотасесіі Казак мы разгледзелі гадзіннік, які па архітэктуры нагадвае мадэль Royal Oak ад прэміяльнага швейцарскага гадзіннікавага брэнда Audemars Piguet.

Цана — 27,5 тысячы еўра.

І так Алена Казак выглядае не толькі ў Беларусі, але і на замежных лакшары-курортах.
Еўратрып
У жніўні 2026 года Казак адпачывала з сяброўкамі на Блакітным Беразе — у Канах.
На плячы ў яе можна заўважыць торбачку Hermès Constance, цана ў буціку — прыкладна 8,5 тысячы еўра.

На твары — акуляры Cartier за 1200 еўра.

У тон торбачцы — шлапакі за 635 еўра.


Замест топа доктарка Лукашэнкі павязала шаўковую хустку ад французскага моднага дома Celine за 490 еўра.


На руках у асабістай лекаркі Лукашэнкі можна разгледзець дзве дарагія ювелірныя аздобы. Бранзалет Van Cleef & Arpels за 7,1 тысячы еўра.

І Cartier коштам 8,1 тысячы еўра.

Мяркуючы па ўсім, на час адпачынку Алена Казак спынілася ў легендарным гатэлі Carlton Cannes.

Кошт самага недарагога нумара ў высокі сезон складае прыкладна 1,5—1,8 тысячы еўра за ноч.
А вось яна сёлета ў траўні гуляе па Парыжы з ультралюксавай торбачкай Birkin ад французскага брэнда Hermès. Цана такой з буціка — прыкладна 11 тысяч еўра.

Тут яна ў парыжскім рэстаране выгульвае яшчэ адну торбачку ад Hermès — Kelly. Цана ў буціку — каля 10 тысяч еўра.

Birkin і Kelly ад Hermès — гэта раскошны максімум у свеце моды. Каб стаць шчаслівай уладальніцай такіх эксклюзіўных торбачак, пакупніцы спачатку трэба наладзіць адносіны з брэндам — зрабіць пакупкі на суму, якая звычайна ў 1‑2 разы перавышае кошт самой торбы. Толькі сфармаваўшы лаяльны профіль і давер кансультанта, кліентка можа разлічваць на запаветную прапанову купіць культавую мадэль Hermès.
У хайлайтс профілю Алены Казак мы таксама знайшлі яшчэ адно займальнае фота, на якім яна выходзіць з гатэля The Ritz Paris.

Кошт ночы ў гэтым гатэлі вагаецца ад 2 да 3 тысяч еўра ў залежнасці ад сезона — і гэта самы бюджэтны варыянт. Аднак мы не можам сцвярджаць, што падчас падарожжа ў Парыж бізнэс-лэдзі жыла менавіта там.
У чэрвені Казак была ў адпачынку на Мальдывах.

Навагоднія святы 2026 года Казак правяла ў кампаніі былой фаварыткі Лукашэнкі Аліны Роскач у Сочы — дзяўчаты каталіся на лыжах на элітным курорце «Красная Паляна».

У верасні 2025 года яна разам з сяброўкай была на канікулах на Французскай Рыўеры — у Канах.

Імперыя прыгажосці і здароўя
На чым жа асабістая лекарка Лукашэнкі змагла зарабіць на ўсю гэтую раскошу?
Нядаўна расследавальнікі расказвалі, што Алена Казак стала новай уладальніцай сеткі аптэк «Лігматон». Да Казак кампанія належала набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам — Паўлу Тапузідзісу і Віктару Пятровічу.
Гэта не адзіны бізнэс асабістай доктаркі Лукашэнкі. Таксама яна валодае фірмай «Мантпарт» (клініка эстэтычнай медыцыны Antiage Сlinic). Гэты актыў Казак перайшоў ад хакеіста Паўла Белага і іншай лекаркі Лукашэнкі — Святланы Канашэнкі.
Акрамя таго, цяпер Алена Казак аднаасобна валодае фірмай «Амалем», якая займаецца продажам касметалагічнага абсталявання.
Каментары