Меркаванні5454

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя

Мікалай Статкевіч піша ў сваім тэлеграм-канале пра ўзаемадзеянне беларусаў: тых, хто з'ехаў, і тых, хто застаўся. Ён заклікае спыніць раскол.

Фота: Lookby.Media

Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя — у выніку адмысловай спецаперацыі, шляхам масавых дэманстратыўных рэпрэсій, мэтанакіраванага запалохвання і арганізацыі адпаведных публічных прыкладаў ды інфармацыйнай кампаніі ў Сеціве да эміграцыі з Беларусі былі схілены, як мінімум, паўмільёна нашых суграмадзян. Да прыкладу, гэта аналагічна, як з Расіі раптоўна з'ехала б болей за 7 мільёнаў чалавек.

Любая еўрапейская дзяржава ў сітуацыі агульнаеўрапейскага дэмаграфічнага крызісу імкнецца заахвоціць сваіх грамадзян заставацца на Радзіме, ствараць там сем'і, нараджаць і гадаваць дзяцей. Бо кожны чалавек, незалежна ад яго палітычных схільнасьцяў, гэта каштоўнасць для сваёй краіны, якая, урэшце, у маленстве плаціла грошы яго бацькам, бясплатна адукоўвала яго, пры неабходнасці лекавала.

Улічваючы якасць гэтых выгнаных з Беларусі людзей, сярэдні ўзровень іх адукацыі ды актыўнасць, эканоміцы нашай краіны, перспектывам яе развіцця нанесены каласальны ўрон.

Па сутнасці, правячы рэжым за кошт будучыні нашага народа зрабіў бясплатны падарунак іншым дзяржавам.

Прычына гэтага, як мінімум, безадказнага дзеяння — не толькі помста за перажыты ў 2020 годзе страх. Не толькі жаданне любым коштам назаўсёды захаваць кантроль і ўладу над краінай, якое дакладна было сфармулявана ў фразе, сказанай галоўным тутэйшым начальнікам гады чатыры з нечым таму ў Маскве з нагоды масавай эміграцыі расійскіх мужчын з-за мабілізацыі: «Не трэба шкадаваць, што яны з'ехалі. Яны ўсе роўна былі не за нас».

Думаю, што масавая «зачыстка» Беларусі ў 2021 годзе адбывалася, таксама, і як перадваенная падрыхтоўка да ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну з нашай тэрыторыі. Каб прадухіліць пратэсты ці актыўныя дзеянні ў тыле расійскай групоўкі на нашай зямлі.

«Зачыстка» была праведзена. І зараз за межамі Беларусі жывуць сотні тысяч нашых суайчыннікаў. Гэтыя людзі могуць быць патэнцыялам для будучага развіцця вольнай Беларусі, а могуць быць нашай стратай. Таму вельмі важна, каб мы не страчвалі пачуцця еднасці і агульнай адказнасці за будучыню Беларусі.

Але жыццё ёсць жыццё. Людзі мусяць уладкоўвацца ў тых умовах, у якіх яны апынуліся. Часта вельмі адрозных ад звыклых тут. Гэта іншыя турботы, іншыя людзі, іншая дзяржава. Нават ужо і іншая супольнасць — дыяспара. Якая, як і любая іншая супольнасць, дзеліць усіх на «сваіх» і «не сваіх» ды імкнецца, каб «сваіх» рабілася болей. І сваю ўвагу і салідарнасць скіроўвае найперш на «сваіх». Пэўнае адчужэнне паміж намі па розныя бакі мяжы непазбежна нарастае і гэтаму трэба супрацьстаяць.

Найперш, важна, каб мы паважалі выбар адзін другога і не лічылі чужымі адзін аднаго.

Але, калі беларусы замежжа хочуць некалі вярнуцца на Радзіму без рызыкі для сябе і самапрыніжэння ў нейкіх «камісіях», калі яны, увогуле, хочуць, каб за імі стаяла свая Радзіма, то трэба разумець, што ўсё гэта, у найбольшай ступені, залежыць ад тых беларусаў, якія засталіся на сваёй зямлі. Таму — спыніце ў сацыяльных сетках абразы ў іх бок, перастаньце наракаць сваім знаёмым ці сваякам, што яны «дурні, бо дагэтуль не звалілі». Будзьце проста ўдзячныя тым, хто зрабіў і робіць гэты небяспечны зараз выбар на карысць сваёй краіны, бо яны — гэта асноўны шанец на вызваленне і захаванне Беларусі.

Не буду хаваць, што мяне ўразілі не толькі салідарнасць беларусаў дыяспары ў адносінах адзін да аднаго, да дэпартаваных палітвязняў, але і значна меншыя праявы такой салідарнасці да тых, хто пасля вызвалення застаўся ў Беларусі ў непараўнальна больш складанай сітуацыі — пад пастаяннай пагрозай паўторнага зняволення, без права нават на банкаўскі рахунак і тэлефонны нумар, без магчымасці знайсці нармальную працу (я тут зусім не пра сябе). Згадаем, напрыклад, няўдалы збор сродкаў для вызваленых палітвязняў, якія былі пакінутыя ў Беларусі, у параўнанні з салідарнымі зборамі на дэпартаваных.

Я не хачу ўлазіць у пытанне арганізацыі кіраўніцтва дыяспарай. Гэта справа, найперш, самой дыяспары. Але ёсць пытанне, якое хвалюе ўсіх беларусаў.

Зараз усіх нас у адну нацыю звязваюць беларускія незалежныя інтэрнэт-рэсурсы. І яны павінны паказваць прыклад сапраўды незалежнай прафесійнай журналістыкі. Але кідаецца ў вочы выразная ангажаванасць і нават самацэнзура некаторых рэсурсаў.

Я маю дастатковы досвед, каб зразумець, што гэта ангажаванасць, як і некалі на роднай зямлі, звязана з крыніцамі фінансавання. Але ж зараз, нібыта, гэтае фінансаванне ажыццяўляецца еўрапейскімі структурамі ў межах падтрымкі ўсёй беларускай дэмакратыі.

Як я зразумеў, размеркаваннем падтрымкі паміж канкрэтнымі беларускімі рэсурсамі займаюцца кіроўныя структуры дыяспары, якія і атрымоўваюць найбольш увагі ад гэтых рэсурсаў. Усё, як некалі было тут — «хто дзяўчыну корміць, той яе і танцуе».

Толькі бурлівая дзейнасць «офісаў» і «кабінетаў» цікавая найперш для ўладальнікаў ды насельнікаў гэтай нерухомасці. Большасць беларусаў тут абыякавая да яе.

Ну ды нічога — людзі пацярпяць дзеля магчымасці ўбачыць іншую, важную для сябе інфармацыю. Але з другога боку, калі наша краіна вызваліць сябе, у якасці ўзору еўрапейскага прафесіяналізму, аб'ектыўнасці ды крытычнага стаўлення да злоўжывання ўплывамі да нас прыедуць каманды беларускіх журналістаў, навучаных прафесійна за грошы паказваць чорнае белым ці наадварот? Дзякуй, не трэба. Тут такіх аж зашмат. Вучыцеся лепшаму.

Для мяне відавочна, што пытанне размеркавання дапамогі беларускім дэмакратычным інтэрнэт-рэсурсам з боку структур ЕС павінна вырашацца незалежным непалітычным органам і па аб'ектыўных крытэрах. Думаю, што прадстаўнікі гэтых рэсурсаў здольны супольна выпрацаваць такія крытэрыі.

А ўсім беларусам па абодва бакі мяжы хачу сказаць: «Будзем разам, каб Беларусь жыла!»

Каментары54

  • Satan
    18.08.2026
    Я паважаю Статкевіча. Але раскол ужо не спыніць. За пяць гадоў вырасла пакаленне ў эміграцыі. Мая дачка норм кантактуе са стрыечнымі сёстрамі ў РБ. Але ў іх увогуле іншае мысленне і імкненні.
  • Axe
    18.08.2026
    На вялікі жаль за словамі пра важнасць захавання еднасці і недапушчальнасць расколу, ідзе шматслойная кантрукцыя "вось тыя там, а вось гэтыя тут". Нелагічна атрыліваецца.
  • Satan
    18.08.2026
    Вадзім , я больш скажу наконт гэтага... зараз нават крыпту абналіць у РБ гэта аперацыя. Так, я змагу. Але ж я Сцатан) але я таксама ведаю, што мянты круцяць блакчэйн, робяць базы тразаў, каб дэтэкціць усё, што ідзе з-за мяжы. Гэта ня выдумкі)

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць