Гісторыя55

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?

19 жніўня 1991 года Міхаіла Гарбачова адхілілі ад спраў, быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (вядомы па рускамоўнай абрэвіятуры ГКЧП).

Памятная прэс-канферэнцыя кіраўнікоў ГКЧП у Маскве ўвечары 19 жніўня 1991 года. Wikimedia Commons

Савецкі Саюз імкліва рухаўся да свайго распаду. Адбывалася дэзінтэграцыя, абвастраўся эканамічны крызіс, у рэспубліках развіваліся нацыянальныя рухі, удзельнікі якіх імкнуліся да незалежнасці.

Міхаіл Гарбачоў спрабаваў выратаваць Саюз: 20 жніўня мусіла адбыцца падпісанне новай Саюзнай дамовы. Кансерватары вырашылі гэтаму перашкодзіць. Гарбачова адхілілі ад спраў, быў створаны ГКЧП.

Але праз тры дні путч праваліўся. Супраць выступіў надзвычай папулярны тады прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын. На вуліцы Масквы выйшлі тысячы людзей.

Сярод удзельнікаў ГКЧП адсутнічала адзінства. Таксама ніхто з путчыстаў не ўзяў на сябе адказнасць і не падпісаў загад пра сілавое падаўленне пратэстаў. А спецслужбы ўсяляк сабатавалі дзеянні путчыстаў і адмовіліся дзейнічаць без загаду.

Як на гэтыя падзеі прарэагавалі ў Беларусі? Супраць путчу выступіла няшмат.

Сярод іх парламенцкая апазіцыя БНФ у парламенце, якая ў сваёй заяве асудзіла ГКЧП. Дзеянні камітэту дэпутаты на чале з Зянонам Пазняком трактавалі як спробу дзяржаўнага перавароту.

На заклік дэпутатаў БНФ у першы дзень путчу ў Мінску на тагачасную плошчу Леніна выйшла каля двух соцен чалавек, 21 жніўня — ужо некалькі тысяч.

Дзеянні ГКЧП катэгарычна асудзілі мясцовыя саветы Гомеля, Оршы, Пінска, Салігорска і Наваполацка.

У «Народнай газеце» выйшаў артыкул Паўла Якубовіча «Танки не знают истины». Будучы галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» асудзіў спробу перавароту. Нумар «Знамя юности» з крытыкай путчыстаў не далі надрукаваць, ён выйшаў толькі 21 жніўня.

Пасля прадухілення перавароту парламент стварыў Часовую камісію. Яна ацэньвала грамадска-палітычныя аб’яднанні, органы дзяржаўнай улады, службовых асоб і грамадзян — ці падтрымлівалі яны ГКЧП.

Паводле іх даных, путч падтрымалі сілавікі.

Напрыклад, МУС фіксавала ўсе выпадкі пратэсту. Таксама з’явіўся загад, згодна якому баявыя падраздзяленні міліцыі мусілі ўзброіць аўтаматычнай зброяй і спецсродкамі. Штаб Беларускай вайсковай акругі таксама падтрымаў путчыстаў.

Генерал Кастэнка загадаў патлумачыць салдатам і афіцэрам, чаму ўвялі надзвычайнае становішча (нібыта, каб пераадолець крызіс і пазбегнуць канфрантацыі).

Путч падтрымала і прэса, якая знаходзілася пад кантролем дзяржавы. У матэрыялах камісіі сцвярджалася, што яе сябры праверылі 91 газету. З іх 83 падтрымалі путч. Тэлебачанне, радыё і агенцтва БелТА не перадалі ніводнага матэрыяла супраць ГКЧП.

Улады закрылі папулярную тады праграму «Радыёфакт». Але глабальна беларусы вырашылі адсядзецца: насельніцтва і чыноўнікі асабліва не актыўнічалі і чакалі далейшага развіцця падзей.

Зрэшты, правал путчу карэнным чынам змяніў беларускую гісторыю: неўзабаве была часова спынена дзейнасць Камуністычнай партыі і абвешчана незалежнасць Беларусі.

Пасля путчу згаданая камісія Вярхоўнага Савета прапанавала звольніць шэраг службоўцаў, якія падтрымалі ГКЧП. Але ўсе яны засталіся на сваіх пасадах. Выключэнне — спікер парламента Мікалай Дземянцей, якога фактычна прымусілі сысці на пенсію яшчэ да пачатку працы камісіі. Зрэшты, пазней ён прызнаваўся ў мемуарах, што ніколі не падпісаў бы Белавежскія пагадненні. Яго пераемнік Станіслаў Шушкевіч зрабіў тое з задавальненнем.

Каментары5

  • Чорны
    19.08.2026
    Хачу нагадаць выданьню Н.Н., што камуністы (путчысты) па сваёй сутнасьці ня могуць быць кансэрватарамі, як вы іх тут называеце.
  • Як дарэагавалі беларусы
    19.08.2026
    Маем 2026 год, беларусы далей масава не асудзілі савецкую таталітарную сістэму і камуністычную ідэалогію. Таму ў Беларусі працягваецца савеччына. Не тое, што ў "нацыяналістычных" Польшчы, Літве ці Латвіі. Нават ва Украіне нешта асэнсавалі.

    Для абураных фактамі нагадаю, што ружовыя поні не існуюць.
  • Roman Skirmunt
    19.08.2026
    Чорны, пасля таго, як беларусы далей пад уплывам савецкай і расейскай прапаганды нешта што не падабаюцца называюць фашызмам, у тым ліку лукашэнкаўскую БССР 2.0, нават не здзіўляе, што зацятых савецкіх камуністаў кансерватарамі называюць, асабліва з улікам асабістых пазіцыі сённяшніх стваральнікаў НН.

    Беларусы самы саветызаваны народ у Еўропе, на жаль. Вынікі таго бачна выразна.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?7

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы16

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?7

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць