Свет66

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Кісялёва, пішуць, збіраюцца перавесці на ганаровую пенсійную пасаду.

Дзмітрый Кісялёў. Кадр з перадачы

Праграма «Вести недели» на тэлеканале «Россия 1» у новым сезоне будзе выходзіць без свайго нязменнага вядучага Дзмітрыя Кісялёва. Ён вёў гэту перадачу з 2012 года. Кісялёў таксама можа пакінуць пасаду гендырэктара «Россия сегодня». Пра гэта паведамляе праект «ВЧК-ОГПУ» са спасылкай на крыніцы.

У Крамлі нібыта ўжо прынялі рашэнне адхіліць Кісялёва ад вядзення эфіру. Пакуль яго месца зойме Яўген Папоў, саму выніковую праграму плануецца сур'ёзна змяніць.

Прэтэнзіі да Дзмітрыя Кісялёва ў Адміністрацыі Пуціна назапашваліся даўно, сцвярджае «ВЧК-ОГПУ». І звязаныя яны не толькі з падзеннем цікавасці насельніцтва да «Вестей недели», але і з няпростым характарам Кісялёва і яго нецярпімасцю да любога іншага меркавання, а таксама да рэкамендацый функцыянераў Адміністрацыі.

Кісялёва збіраюцца перавесці на ганаровую пенсійную пасаду.

Сам прапагандыст пра сваю планаваную адстаўку ведае і даволі балюча ўспрыняў рашэнне Крамля.

Каментары6

  • Янка Збеглы
    18.08.2026
    У Беларусь паедзе працаваць, разам з Рыгорам Азаронкам
  • Гражданин РБ
    18.08.2026
    Как патриот он просто обязан поехать на фронт, что бы умереть в мясном штурме, а не от алкоголизма на пенсии
  • Курсы валют
    18.08.2026
    Янка Збеглы, Яны не працуюць, яны зарабляюць. 1000 000 азаронкаў наш бюджэт не пацягне.

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?1

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя47

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?1

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць