Свет22

Швейцарскі ледавік аддаў целы альпіністаў, якія загінулі 34 гады таму

На ледавіку Трыфт у Швейцарскіх Альпах знайшлі парэшткі двух бельгійскіх альпіністаў, якія зніклі без вестак яшчэ ў 1992 годзе, паведамляе Euronews.

Фота: AP

Парэшткі знайшоў адзін з турыстаў 26 ліпеня. Іх даставілі ў Інстытут судовай медыцыны ў Сьёне для ідэнтыфікацыі. Даследаванне ДНК афіцыйна пацвердзіла, што яны належаць двум альпіністам, якія зніклі ў раёне гары Вайсміес 34 гады таму.

4 верасня 1992 года мужчыны выйшлі з горнага будана Вайсміес, плануючы ўзысці на вяршыню вышынёй 4017 метраў. Яны дабраліся да будана Альмагель, але праз рэзкае пагаршэнне надвор'я працягнуць узыходжанне не змаглі.

Пазней ратавальнікі некалькі разоў праводзілі пошукі. Тады ўдалося знайсці толькі заплечнік альпіністаў, а іх саміх убачыць не змаглі.

Цяпер целы сталі даступнымі для пошуку праз раставанне ледавіка. Праз змяненне клімату і паскарэнне страты лёду такія знаходкі ў Швейцарскіх Альпах адбываюцца ўсё часцей. У мінулым годзе на ледавіку гары Обер-Габельхорн таксама знайшлі парэшткі швейцарскага альпініста, які знік у 1994 годзе.

Паліцыя кантона Вале вядзе спіс людзей, якія лічацца зніклымі без вестак з 1925 года, пераважна ў горных раёнах і на рэках.

Ледавікі захоўваюць не толькі парэшткі людзей, якія зніклі ў апошнія дзесяцігоддзі. У 1991 годзе ў Эцтальскіх Альпах на вышыні каля 3200 метраў турысты знайшлі ў расталым лёдзе муміфікаванае цела чалавека, які жыў у эпоху меднага веку. Навукоўцы вызначылі, што Этцы, як гэтага чалавека назвалі, жыў каля 5300 гадоў таму.

Каментары2

  • мрак
    19.08.2026
    как бы не "отдал" какую-нибудь заразу, замерзшую 10000 лет назад )
    Я кстати на днях смотрел австрийский фильм на эту тему, что в тающем леднике высвободились бактерии, которые делали всех мутантами
  • А что делать.
    19.08.2026
    мрак, не переживай - мы и без бактерии друг друга передушим.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць