Вайна2424

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Забуга заклікае да стварэння міратворчых падраздзяленняў Еўрасаюза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў.

Мікіта Забуга. Фота: асабісты архіў героя

На сваім пасяджэнні 1 красавіка Каардынацыйная рада абмяркоўвала прапанову камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы аб фарміраванні міжнародных сіл на тэрыторыі Еўрасаюза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў.

У падтрымку гэтай прапановы выступіў Мікіта Забуга. Мужчына з'яўляецца кіраўніком кампаніі Pahonia, VšĮ, пад якой у Літве зарэгістравана Геральдычная рада.

Мікіта Забуга — гэта беларус-бізнэсовец з Літвы, які з пачатку 2000-х актыўна ўдзельнічаў у розных культурных і патрыятычных ініцыятывах.

Выступаючы на пасяджэнні Каардынацыйнай рады, Забуга расказаў, што цяпер ён ваяр-добраахвотнік Палка Каліноўскага і часова выконвае функцыі старшыні па забеспячэнні падраздзялення БПЛА на Запарожскім напрамку.

Мікіта Забуга прыязджае ва Украіну не першы раз. На фота: на майдане ў 2014 годзе

У сваім выступленні Мікіта звярнуў увагу на гісторыю стварэння нацыянальных падраздзяленняў на тэрыторыі іншых краін.

«Мы не першая і не апошняя нацыя, якая фарміруе сваю нацыянальна-вызваленчую армію на чужой зямлі. У нашым выпадку гэта прапанова міратворчых падраздзяленняў. Гэта адбывалася як у XIX, так і ў XX стагоддзях. І адбываецца зараз», — адзначыў Забуга.

У якасці аднаго з прыкладаў ён згадаў армію Галера ці «Блакітную армію» (па колеры мундзіру) — польскае вайсковае добраахвотнае фарміраванне, якое было створана ў час Першай сусветнай вайны ўказам прэзідэнта Францыі.

«Яна налічвала каля 200 тысяч чалавек. Складалася з добраахвотнікаў-палякаў, якія хацелі аднаўлення польскай дзяржаўнасці, якой на той час не было. Яны з'ехаліся з розных краін свету, у тым ліку з Расіі. Антанта, у якую ўваходзіла Францыя, бачыла вялікую зацікаўленасць у тым, каб мець гэты вайсковы патэнцыял. Падобная сітуацыя зараз адбываецца ў нас», — даводзіць Забуга і заўважае, што «Блакітная армія» стала падмуркам сучаснага польскага войска.

Другі прыклад — гэта «Армія Андэрса». Так умоўна называюць фарміраванні ўзброеных сіл Польшчы, якія былі створаны ў 1941 годзе на тэрыторыі СССР па дамове паміж савецкім урадам і польскім урадам у выгнанні. Яе касцяком былі польскія ваеннапалонныя, якія знаходзіліся на тэрыторыі Савецкага Саюза. Сярод іх і жыхары Заходняй Беларусі.

Па падліках, яна налічвала звыш 75 тысяч вайскоўцаў. Вясной-летам 1942 года «армія Андэрса» была выведзена з СССР у Іран і ў ліпені 1943 года пераўтворана ў 2-і польскі корпус у складзе брытанскай арміі, які ў пачатку 1944 года быў накіраваны на італьянскі фронт.

У 1918—1920 гадах за незалежнасць Літвы ваяваў Беларускі асобны батальён, які размяшчаўся ў Каўнасе. Як адзначае Забуга, 55 беларусаў, якія ваявалі ў складзе батальёна, атрымалі найвышэйшую ўзнагароду Літвы, а літоўцам «не замінала тое, што яны выкарыстоўвалі «Пагоню» як сімвал падраздзялення».

Фарміраванне нацыянальных вызваленчых армій на тэрыторыі іншых краін працягваецца і ў XXI стагоддзі. Яскравым прыкладам, па словах мужчыны, з'яўляецца вызваленне Сірыі. Доўгі час падраздзяленні Сірыйскай вызваленчай арміі фарміраваліся на турэцкіх базах.

У канцы сваёй прамовы Мікіта Забуга заклікаў Каардынацыйную раду прыняць рэзалюцыю аб фарміраванні міжнародных сіл на тэрыторыі Еўрасаюза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў:

«Мне пашанцавала быць беларусам, які шукаў і знайшоў нашага нацыянальнага героя — Кастуся Каліноўскага. Штодня працаваў з археолагамі амаль два гады на гары Гедыміна.

Мікіта Забуга трымае чэрап Кастуся Каліноўскага

І было шмат часу падумаць, наколькі нашым героям-паўстанцам было цяжэй у параўнанні з нашай сітуацыяй. На сёння мы дэ-юрэ маем сваю Беларусь. Так, яна не супадае сёння з дзяржавай, таму што дзяржава ў нас гібрыдна акупаваная. (…)

Я вас прашу разумець, што кожная цаглінка, якую вы сёння прымаеце ў беларускасць, закладвае будучыню нашым пакаленням. Таму трэба абавязкова выкарыстаць гэты гістарычны момант, які даецца нам адзін на сто гадоў. І гісторыя вам не даруе баязлівасці і няўпэўненасці, калі вы не прымяце гэтую рэзалюцыю. Нашы браты і сёстры, якія знаходзяцца цяпер у ГУЛАГу, патрабуюць ад нас канкрэтных дзеянняў. Давайце дапаможам Еўропе сёння і будзем спадзявацца, што яна дапаможа нам заўтра».

Каментары24

  • Беларус
    02.04.2025
    Вельмі добрая ініцыятыва, нарэшце. Дзякуй. Але гэта спрацуе (маецца на ўвазе масавы ўдзел беларусаў) толькі ў выпадку стварэньня менавіта беларускага войска і ягонага ўваходу ў антылукашэнкаўскую кааліцыю з адпаведнай дэкларацыяй мэты - дэакупацыі Беларусі, а не проста дабраахвотнікаў у складзе польскага/літоўскага войска. Але наўрадці еўрапейскія краіны зразумеюць, навошта ім гэта. Бо проста цяпер для іх цалкам нармалёва адчыніць Ікею ў акупаваным Менску ды купляць у лукашыстаў тэхнічную соль, драўніну і г.д. С такім узроўнем паглыбленасьці і разуменьня рэчаіснасьці пра нейкае войска казаць, нажаль, не выпадае.

    Жыве Беларусь.
    Слава Ўкраіне.
  • Агіда
    02.04.2025
    Гэты дзеяч заўсёды там, дзе грошы і гранты. Пашпарт папілілі - пайшлі працаваць з “забеспячэннем” ПКК?
    Чаму вы не пішаце пра яго збанкрутаваныя бізнэсы?
  • Супер
    02.04.2025
    Круты чэл!

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў18

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі паляўнічы застрэліў сам сябе, падаючы са снегаходу8

У Віцебску аварыя на вадаправодзе, некалькі дамоў засталіся без вады

«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар расказаў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»1

Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна12

«Начное жыццё Мінска перажывае свае найгоршыя часы». Крык душы сталічнага дыджэя пра крызіс у тусовачнай сферы13

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў18

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць