Грамадства1010

Белпол: У Мельнікавай былі два палітычныя пратаколы, яна ёсць у базе «Беспарадкі»

У выданні Deutsche Welle з'явілася інфармацыя са спасылкамі на праваабаронцаў «Вясны», што ў базе адміністрацыйнага пераследу нібыта няма інфармацыі пра затрыманні або суды над Анжалікай Мельнікавай у 2020 годзе, пра якія яна расказвала раней. «Наша Ніва» ўдакладніла гэтае пытанне ў арганізацыі «Белпол».

Анжаліка Мельнікава

Паводле сведчання былых сілавікоў, у Анжалікі Мельнікавай былі два пратаколы па «народным» артыкуле 23.34, яе прозвішча прысутнічае ў базе «Беспарадкі», і на яе ёсць картка вышуку.

Гэта адпавядае сведчанням самой Мельнікавай, якая ў мінулагоднім інтэрв'ю «Нашай Ніве» сцвярджала, што яе два разы штрафавалі па адміністрацыйных справах (адправіць на суткі не маглі, бо малыя дзеці).

Першая адміністратыўка была за вялікі марш 16 жніўня ў Мінску.

Калі пасля яго натхнёная Анжаліка вярнулася ў Нясвіж, то заклікала гараджан на наступны марш паехаць у сталіцу разам і прапаноўвала завезці ахвотных на сваім аўто. Па дарозе на наступны нядзельны марш яе і затрымалі.

«З аўтаматам спынілі машыну, праводзілі да мясцовага РАУС. І там спыталі: «Вы разумееце, што не было дазволу Мінгарвыканкама, каб ладзіць такі марш?» Памятаю свой адказ: «Я разумею, што парушыла ваш закон, з якім я не згодная, і калі б мне давялося яшчэ раз прыняць рашэнне, я б яшчэ раз паехала на гэты марш». Мяне папярэдзілі, каб больш нідзе не ўдзельнічала».

Другая адміністратыўка была за велапрабег са сцягамі ў нясвіжскім парку — ролік з яго гараджанкі выклалі ў тэлеграм.

Каментары10

  • леха
    01.04.2025
    Думаю, что против неё была проведена операция и сейчас она в беде. Судя по обрывочной информации, это было осуществлено через мужа. Разрушили ей семью, что-то там с детьми (мы не знаем что), скомпрометировали с этими по сути небольшими деньгами. Может муж имел доступ к счету? Идущее сейчас очернение только подтверждает сказанное. Это не первая новость из которой понятно, что против них идет настоящая война и нет у них людей, которые имеют достаточную подготовку, чтобы обеспечить защиту и безопасность.
  • Лол
    01.04.2025
    леха, Дзеці былі з ёю. Рахункі афармляюцца на адну фізічную асобу, а не на дзьве. Яна ўжо дарослая дзяўчынка і калі б сапраўды быў нейкі шантаж, то яна звярнулася бы да спецслужбаў Польшчы. Таму самы просты варыянт, самы праўдападобны.
  • здравствуйте
    02.04.2025
    Слон, они всегда так действуют

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць