Свет33

Трамп лічыць, што Расія спецыяльна зацягвае перамовы з Украінай

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што расійскія ўлады зацягваюць перамовы аб спыненні вайны з Украінай. Пра гэта паведаміла журналістка Fox News Джэкі Хайнрых са спасылкай на крыніцу, знаёмую з ходам абмеркаванняў.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Паводле слоў Хайнрых, Трамп расчараваны ў прэзідэнце Расіі Уладзіміры Пуціне. Журналістка піша ў сацсетцы X, што ў Белым доме разглядаюць варыянт жорсткага прымянення санкцый, якія ўдараць па расійскім ценявым флоце.

«Мне паведамілі, што кантроль за выкананнем санкцый цяпер нізкі — неафіцыйна ён ацэньваецца прыкладна на ўзроўні «3 з 10». І перахоп дзейнасці расійскага «ценявога флоту» <…> можа стаць лёгкай мішэнню для ціску», — напісала Хайнрых, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Пра тое, што Трамп незадаволены апошнімі выказваннямі лідараў абодвух бакоў расійска-украінскага канфлікту — прэзідэнта Расіі і прэзідэнта Украіны, раней таксама распавяла прэс-сакратарка Белага дома без удакладнення, якія менавіта выказванні выклікалі незадаволенасць Трампа.

Сам прэзідэнт ЗША раней заяўляў, што быў «раз’юшаны» словамі Пуціна пра нелегітымнасць украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага і неабходнасць увядзення вонкавага кіравання для Украіны. Трамп прыгразіў Расіі другаснымі пошлінамі на экспарт нафты ў выпадку, калі Масква ў найбліжэйшы час не пагодзіцца на перамір’е.

МЗС Расіі ў сваю чаргу паведаміла, што Масква сур’ёзна ставіцца да прапаноў Вашынгтона па Украіне, але не можа прыняць іх «проста як ёсць». Намеснік кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Рабкоў адзначыў, што амерыканская пазіцыя не прадугледжвае ўстаранення першапрычын расійска-украінскага канфлікту, а таксама не заклікае Кіеў «спыніць вайну».

Каментары3

  • .
    02.04.2025
    Хм... Штырліц пачаў нешта падазраваць 💡

    Гэтае фота вельмі пасуе.
    Яшчэ 3-4 месяцы, і мабыць, здагадаецца, хто пачаў вайну.
  • Алекс
    02.04.2025
    Аха Рыжий клоун начал подозревать что его водят за нос) Что-то пошло не по плану - сначала у какуна по плану не пошел Киев за 3 дня, а теперь у рыжего не пошло по плану остановить войну за 1 день. Планировщики блин)
  • Бросок в Прошлое
    02.04.2025
    Это было ясно ВСЕГДА..... Варвары 21 века с Востока по-другому не умеют жить. Это их философия жизни. И это формировалось столетиями. Их может остановить только сила или революция внутри страны.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць