Аўто

Топ-5 прычын, чаму беларусы найчасцей не праходзяць тэхагляд

«Белтэхагляд» апублікаваў статыстыку за сакавік: згодна з ёй, былі выдадзена 187 292 дазволы на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. 87,1% «дазволаў» — фізічным асобам.

На электрамабілі выдадзена 1470 дазволаў. 14,5% (30 290) аўтамабіляў, што заязджалі на дыягнастычныя станцыі, тэхагляд не прайшлі. Вось самыя распаўсюджаныя прычыны, чаму аўто не атрымалі «дазвол».

  1. Першае месца ў топе няспраўнасцяў займаюць праблемы з тармазной сістэмай. 40,5% адмоваў у паспяховым праходжанні тэхагляду аўтааматары атрымліваюць менавіта з-за гэтага.

  2. Дэфекты знешніх светлавых прыбораў — яшчэ адна распаўсюджаная прычына: 24,7% адмоваў.

  3. Праблемы з рухавіком — у 6,9% тых, хто не змог прайсці тэхагляд.

  4. З-за няспраўнасцяў рулявога кіравання «разварочваюць» 5,9% аўто.

  5. 5,4%, згодна са статыстыкай, прыпадае на «іншыя праверкі», без канкрэтыкі.

Таксама: 3,8% адмоваў — з-за шкла, прылад для падагрэву і абдзімання лабавога шкла, сонцаахоўных казыркоў. 3,3% аўтамабіляў не прайшлі тэхагляд з-за праблем з хадавой часткай. 2,4% — з-за шын. 2% — з-за няспраўнасцяў кузава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць