Грамадства2727

Памятаеце мінскую доктарку, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі? Яна дакладна больш не працуе ў дзіцячай бальніцы

У лістападзе 2024 года Алеся Белавус, якая працавала анестэзіёлагам-рэаніматолагам у 3-й дзіцячай бальніцы ў Мінску, нечакана праславілася. Нагода гэтаму сталі яе антысеміцкія выказванні. 

Алеся Белавус. Фота з інстаграма жанчыны

Нагадаем: прыкладна паўгода таму Алеся Белавус напісала ў твітары, што «ёй як белабрысай славянцы больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш» і што «пры ўсёй яе максімальнай талерантнасці ніхто не з'яўляецца такім вадкім чмом, як жыдзёнышы».

Карыстальнікі твітара моцна абурыліся допісам доктаркі, але яна на крытыку рэагавала агрэсіўна. Алеся на хвалі нечаканай папулярнасці напісала яшчэ некалькі допісаў, у адным з якіх пажадала яўрэям «гарэць у печах», суправаджаючы гэта сімвалам падтрымкі Палесціны. Потым той твіт жанчына выдаліла.

Таксама Белавус стала пагражаць сваім крытыкам, што зверне на іх увагу сілавікоў, аднак ёй у адказ напісалі, што яна сама нагаварыла на 130-ы артыкул Крымінальнага кодэкса — аб распальванні нацыянальнай варожасці.

У хуткім часе доктарка выдаліла свае акаўнты ў твітары, інстаграме і фэйсбуку, а старонку ва «Укантакце» зрабіла закрытай.

Журналіст «Нашай Нівы» тады тэлефанаваў у 3-ю дзіцячую бальніцу Мінска з пытаннем, што там думаюць пра антысеміцкія выказванні доктаркі. Намесніца галоўнага доктара па медыцынскай частцы Вераніка Маладзяновіч катэгарычна заявіла, што такой супрацоўніцы ў іх няма.

З аналагічнымі пытаннямі туды звярталася і журналістка «Люстэрка». Ёй сакратарка ў прыёмнай галоўнага доктара адказала: «Не працуе ў нас такая. Звольнілася ў верасні».

Ніякай афіцыйнай рэакцыі ні з боку бальніцы, ні з боку Мінздароўя на сітуацыю не было.

Алеся Белавус. Фота з фэйсбука жанчыны

Ці працавала Алеся Белавус на той момант у бальніцы? Складана сказаць. Згодна з данымі «Кіберпартызан», яна дакладна працавала ў бальніцы са жніўня 2018 года і яшчэ ў красавіку 2024-га была там. У яе фэйсбуку на момант скандалу месцам працы таксама была пазначана 3-я дзіцячая бальніца ў Мінску.

Але неўзабаве пасля непрыгожай гісторыі доктарка змяніла месца працы. У снежні 2024 года, згодна з базай, яна працаўладкавалася ў Мінску ў замежнае прадпрыемства па вытворчасці лекавых сродкаў.

Каментары27

  • Сонейка
    04.04.2025
    Чаму яна ўвогуле недзе працуе?
  • Абу
    04.04.2025
    Вазьміце яе ў лечкамісію - будзе заміж гадзюкаў атруту сцэжваць.
  • Ахти
    04.04.2025
    И зачем мне это знать?

Цяпер чытаюць

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку4

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін40

Ці пагражае ўзлом акаўнта Мельнікавай тым, хто галасаваў на выбарах у Каардынацыйную раду? Адказвае Лібер16

З чацвёртай спробы прадалі на аўкцыёне дом Цапкалаў7

«Англічанка» шкодзіць! Батанікі папярэдзілі пра новы інвазіўны від, ад якога няма ратунку6

Паўночнакарэйскія войскі шмат чаму навучыліся, ваюючы з Украінай

У расійскую базу вышуку за паўгода дадалі больш за 1200 беларусаў. Шмат вядомых прозвішчаў4

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі першую хвалю новых тарыфаў на імпарт з ЗША4

Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» «Хрысціянскую візію», «БюроМедиа» і «Палітвязынку»1

«У дзяржавы няма грошай. Іх трэба знайсці». Супрацоўнік агенцтва нерухомасці расказаў пра нядаўнія ператрусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку4

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць