З закрытых пратаколаў стала вядома, як Беларусь і Расія дзялілі калійны рынак
Беларускія і расійскія вытворцы калійных угнаенняў дамаўляліся паміж сабой пра цэны і аб'ёмах паставак у іншыя краіны і спрабавалі трымаць цэны на высокім узроўні (праўда, атрымалася не вельмі). Пры дапамозе Belpol выданне «Люстэрка» атрымала пратаколы з сустрэч чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў дзвюх краін, дзе тыя абмяркоўвалі продажы дарагога тавару ў Кітай і Індыю. Дакументы пад грыфам «Для службовага карыстання» прыадчыняюць закуліссе перамоў на высокім узроўні, якія тычыліся здзелак на сотні мільёнаў даляраў.
Фота ілюстрацыйнае
Арганізацыя Belpol перадала «Люстэрку» два пратаколы сустрэч, якія прайшлі ў маі і чэрвені 2024 года ў Маскве ў расійскім Міністэрстве прамысловасці і гандлю. На іх прысутнічалі прадстаўнікі дзвюх краін, у тым ліку:
намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Міхаіл Юрын;
гендырэктар расійскага аграхімічнага холдынгу «Уралхім» (туды ўваходзіць «Уралкалій») Дзмітрый Каняеў;
гендырэктар Беларускай калійнай кампаніі Аляксей Скрага;
старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі (цяпер у яго ўжо іншая пасада — з лістапада 2024 года ён гендырэктар «Беларуськалія») Андрэй Рыбакоў.
Перамовы тычыліся хлорыстага калію — самага распаўсюджанага калійнага ўгнаення. Яго вырабляюць і ў Беларусі, і ў Расіі. Абедзве краіны прадаюць калій у Кітай і Індыю.
З дакументаў вынікае, што паміж дзвюма краінамі ёсць дамоўленасць узгадняць пастаўкі на сусветны рынак і складаць сумесныя планы адгрузак «у мэтах каардынацыі сумесных дзеянняў». Але без супярэчнасцяў не абыходзіцца.
Скрыншот першай старонкі пратакола расійска-беларускай сустрэчы, атрыманага «Люстэркам»
«Прапанова беларускага боку прывядзе да лішку ў КНР»
17 мая 2024 года бакі абмяркоўвалі гандаль з Кітаем. Гэта была ўжо мінімум другая сустрэча па тэме, на папярэдняй — 27 красавіка 2024 года — яны ні пра што не дамовіліся. На чарговым візіце расійскі вытворца так выклаў сваю пазіцыю: Кітаю нельга прадаваць занадта шмат.
«У 2024 годзе, у адпаведнасці з аптымістычнымі прагнозамі, імпарт хлорыстага калію ў КНР складзе не больш за восем мільёнаў тон. Пры гэтым чакаецца, што замежныя канкурэнты паставяць каля двух мільёнаў. Такім чынам, максімальна магчымы аб'ём экспарту ў Кітай калійных угнаенняў з Расіі і Беларусі складае каля шасці мільёнаў тон», — казаў на сустрэчы Дзмітрый Каняеў.
Дзмітрый Каняеў, генеральны дырэктар АТ «АХК «Уралхім». Фота: uralchem.ru
Кіраўнік расійскай хімічнай кампаніі прапанаваў падзяліць гэты аб'ём пароўну: каб абедзве краіны паставілі Кітаю па тры мільёны тон.
«Беларуская калійная кампанія» прапаноўвала экспартаваць больш — па 3,5 мільёна, але расіяне палічылі гэты план няўдалым.
«Прапанова беларускага боку прывядзе да 20-працэнтнага лішку хлорыстага калію ў КНР. Гэта знізіць цану яшчэ на 60-70 даляраў за тону, што абернецца падзеннем рэнтабельнасці бізнэсу, зніжэннем паступлення мытных пошлін у федэральны бюджэт, скарачэннем інвестыцыйнай праграмы «Уралкалій», — лічыў кіраўнік «Уралхіма» і нагадаў, што канкурэнты не дрэмлюць: — У цяперашні час на кітайскі калійны рынак аказвае сур'ёзны ўплыў палітычная кан'юнктура. У прыватнасці, назіраецца актыўная дэмпінгавая палітыка з боку канадскіх, германскіх і блізкаўсходніх вытворцаў калійных угнаенняў, якія імкнуцца выцесніць расійскія і беларускія кампаніі з рынку».
Пазіцыя Беларусі: «Лішні» калій няма куды дзець
Беларускі бок інакш ацаніў, колькі калію можа купіць Кітай у 2024-м. Ягоны прагноз — 11,7 мільёна тон.
Да таго ж беларуская дэлегацыя з ідэяй пастаўляць па тры мільёны тон не згодная. Такая пазіцыя ўносіла «істотныя карэкціроўкі ў план экспарту беларускіх калійных угнаенняў на 2024 год». Астатнія «лішнія « 500 тысяч тон угнаенняў проста няма куды дзець.
«Пераразмеркаванне такога значнага аб'ёму на іншыя рынкі, ва ўмовах істотнай абмежаванасці іх колькасці для беларускага тавару, з'яўляецца немагчымым. Важна пры гэтым адзначыць, што, у адрозненне ад тавару ПАТ «Уралкалій», беларускі тавар адрэзаны ад найбольш маржынальных рынкаў краін Еўропы і ЗША», — заяўляў Аляксей Скрага.
Аляксей Скрага, гендырэктар Беларускай калійнай кампаніі. Фота з сайта bsvt.by
Кіраўнік БКК адзначыў, што беларускі бок мог бы адгружаць Кітаю менш, як таго просіць усходняя суседка. Але не бясплатна.
«Прапануецца расійскаму боку ўнесці прапановы аб кампенсацыі беларускаму боку выпадаючай з планаваных да пастаўкі на кітайскі рынак часткі экспартных аб'ёмаў калійных угнаенняў на каля 0,5 мільёна тон у 2024 годзе», — адзначаў кіраўнік БКК.
Прасцей кажучы, Беларусь прапанавала Расіі заплаціць за тое, што яна не будзе экспартаваць 500 тысяч тон угнаенняў у 2024-м.
У выніку бакі зноў не дамовіліся. Яны «канстатавалі немагчымасць» узгадніць цану на ўзроўні 280 даляраў за тону і вырашылі яшчэ раз сустрэцца, каб абмеркаваць пазіцыю «па замяшчэнні аб'ёмаў паставак, якія выпалі». Ці была такая сустрэча і чым яна скончылася, невядома.
Цікава, што 17 чэрвеня 2024 года прайшла яшчэ адна падобная сустрэча — гэтым разам абмяркоўвалі пастаўкі ў Індыю. У выніковы пратакол не трапілі цытаты перагаворшчыкаў, толькі вынік абмеркавання.
«Уралкалій» абавязаўся «дамагчыся цаны» на пастаўкі хлорыстага калію індыйскай кампаніі IPL на ўзроўні 285-290 даляраў за тону. Для ўзгаднення аб'ёмаў паставак вырашылі сустрэцца яшчэ раз. Чым усё скончылася, «Люстэрку» невядома.
Колькі ў выніку купіў Кітай?
Паводле афіцыйнай статыстыкі Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, у 2024 годзе Кітай імпартаваў з усяго свету 12,63 мільёна тон хларыду калію. Гэта аказалася нават больш за аптымістычны прагноз беларускай дэлегацыі. Як адзначалі кітайскія мытнікі, быў пабіты гістарычны рэкорд.
Сярод пастаўшчыкоў на першым месцы апынулася Расія, якая прадала КНР 4,24 мільёна тон хларыду калію. На другім месцы — Беларусь, якая паставіла 2,89 мільёна тон.
Падобна на тое, што Беларусь у выніку сапраўды прытрымлівалася дамоўленасці не перавышаць мяжу ў 3 мільёны тон за год. Ці атрымала яна за гэта кампенсацыю — невядома.
А ці парушыла дамоўленасць Расія? Верагодна, у агульную статыстыку паставак з гэтай краіны трапіў калій ад яшчэ аднаго буйнога вытворцы гэтай краіны — прыватнай міжнароднай хімічнай кампаніі «Еўрахім» (яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Швейцарыі). Прадстаўнікоў гэтай арганізацыі на вышэйзгаданай сустрэчы не было, у дамоўленасцях яе не ўлічвалі. Дарэчы, беларускі бок звярнуў увагу на гэты факт і прапаноўваў уключаць аб'ёмы «Еўрахіма» ў аб'ёмы расійскага экспарту.
План па цэнах не спрацаваў
Хоць Расія і Беларусь збіраліся «трымаць» цану на калій, яна ў выніку ўсё ж такі знізілася. Па даных Сусветнага банка, сярэднія сусветныя цэны на хларыд калію былі такімі:
у 2022 годзе — 863,4 даляра за тону;
у 2023-м — 383,2 даляра за тону;
у 2024-м — 295,1 даляра за тону.
У выніку атрымалася так, што Беларусь за 2024 год паставіла на 15% менш угнаенняў, чым у 2023 годзе. А даходы беларускага боку літаральна абваліліся: паводле даных кітайскай мытні, Беларусь атрымала ад Кітая ўсяго 843 мільёны даляраў у 2024-м. Гэта на 42% менш, чым годам раней.
Растя ж за 2024 год нарасціла пастаўкі ў Кітай на 41%, калі лічыць у тонах. У грашовым выражэнні рост склаў 12%.
У лістападзе 2024 года Аляксандр Лукашэнка публічна прапанаваў тое самае, пра што казалі прадстаўнікі «Уралкалія» — прадаваць менш.
«Я такіх цэнаў наогул не памятаю ў гісторыі: вельмі нізкія цэны калійных угнаенняў, хоць праца шахцёраў няпростая, — скардзіўся палітык, прызначаючы Андрэя Рыбакова — аднаго з удзельнікаў закрытых перамоў — генеральным дырэктарам ААТ «Беларуськалій». — Можа быць, нам з расіянамі перагаварыць, параіцца і працэнтаў на 10, можа, 11 знізіць здабычу калійных угнаенняў. Не тое што дэфіцыт на рынку з'явіцца, а ўсе зразумеюць, што гэта дарагая прадукцыя і за яе трэба плаціць адпаведныя сродкі. Не нам, прабачце, а вам».
Якая сітуацыя з продажамі калію і санкцыямі па ім?
У пачатку снежня 2021 года запрацавалі санкцыі ЗША супраць «Беларуськалія». У адрозненне ад еўрапейскіх санкцый, пад забарону трапіла ўся прадукцыя гэтага прадпрыемства. Так, Літва, праз якую праходзіла значная частка транзіту айчынных калійных угнаенняў, спыніла іх перавалку.
У ліпені 2023 года першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў заяўляў, што ў сярэднім за апошнія гады Беларусь пастаўляла на сусветны рынак каля 9-10 мільёнаў тон калію. Праз санкцыі, з ягоных слоў, гэты аб'ём знізіўся прыкладна на 5,5 мільёна тон.
«Мы ў гэтым годзе [гаворка пра 2023-ы] будзем везці восем мільёнаў тон, гэта значыць фактычна ў два разы больш калію на дружалюбныя рынкі, замяшчаючы страчаныя рынкі недружалюбных краін», — адзначаў чыноўнік.
Раней Белстат перастаў публікаваць у адкрытым доступе інфармацыю пра экспарт угнаенняў.
Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася
Вясковец у Рагачоўскім раёне зрабіў з вінтоўкі пісталет
Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі
Марына Ментусава назвала свой топ-5 самых сэксуальных беларускіх мужчын11
Зяленскі: Пуцін можа напасці на краіну ЕС да завяршэння вайны ва Украіне, ён у патавай сітуацыі11
Падчас пошукаў хлопчыка ў Мінскай вобласці знік сабака-выратавальнік
«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»77
«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля22
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне4040
«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»7
«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»
Марына Ментусава назвала свой топ-5 самых сэксуальных беларускіх мужчын11
«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля22
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне4040
«Дзесяцігадовае дзіця АМАП пакладзе ў падлогу?» Трэш-блогер Mellstroy адрэагаваў на прызнанне сябе экстрэмістам 77
Беларуса некалькі месяцаў перакідалі ад доктара да доктара і не хацелі шпіталізаваць, пакуль нага не пачала гніць1616
Беларуса некалькі месяцаў перакідалі ад доктара да доктара і не хацелі шпіталізаваць, пакуль нага не пачала гніць16
«Прыбраў — штраф. Не прыбраў — штраф». Людзі абураюцца загадамі наконт лісця66
«Прыбраў — штраф. Не прыбраў — штраф». Людзі абураюцца загадамі наконт лісця6
«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы77
«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы7
У «Народнай Грамадзе» разборкі — у Спарыша забралі пасаду генеральнага сакратара, ён не згодны88
У «Народнай Грамадзе» разборкі — у Спарыша забралі пасаду генеральнага сакратара, ён не згодны8
У цэнтры Полацка бегалі людзі са сцягам Расіі і імперскім трыкалорам 5656
У цэнтры Полацка бегалі людзі са сцягам Расіі і імперскім трыкалорам 56
Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»6060
Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»60
Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі3131
Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі31
Пра беларускі гурт Soyuz больш ведаюць замежнікі, чым суайчыннікі1414
Пра беларускі гурт Soyuz больш ведаюць замежнікі, чым суайчыннікі14
Украінская ракета «Фламінга» ў нечым лепшая за амерыканскія «Тамагаўкі» 4141
Украінская ракета «Фламінга» ў нечым лепшая за амерыканскія «Тамагаўкі» 41
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х1717
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х17
«Ідэя ўзнікла пасля званка выбаршчыцы». Беларуская дэпутатка стварыла сайт з тысячамі магіл55
«Ідэя ўзнікла пасля званка выбаршчыцы». Беларуская дэпутатка стварыла сайт з тысячамі магіл5
«Ну, пообщались два зэка немного. Зачем же за это наказывать строго?» Вінаградаў у калоніі пісаў вершаваныя тлумачальныя. Што яму за гэта было?44
«Ну, пообщались два зэка немного. Зачем же за это наказывать строго?» Вінаградаў у калоніі пісаў вершаваныя тлумачальныя. Што яму за гэта было?4
Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў4141
Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў41
Супраць былога камандзіра спецназа Уладзіміра Барадача завялі крымінальную справу1212
Супраць былога камандзіра спецназа Уладзіміра Барадача завялі крымінальную справу12
Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася
Вясковец у Рагачоўскім раёне зрабіў з вінтоўкі пісталет
Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі
Марына Ментусава назвала свой топ-5 самых сэксуальных беларускіх мужчын1
Зяленскі: Пуцін можа напасці на краіну ЕС да завяршэння вайны ва Украіне, ён у патавай сітуацыі1
Падчас пошукаў хлопчыка ў Мінскай вобласці знік сабака-выратавальнік
«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»7
«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля2
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне40
Вясковец у Рагачоўскім раёне зрабіў з вінтоўкі пісталет
МТЗ у 2026 годзе выпусціць чатыры новыя мадэлі сякер, адну з падоўжанай ручкай1
Аўтобус Гродна — Варшава збіў насмерць веласіпедыста ў Свіслацкім раёне
Сабаленка скончыць год у рангу першай ракеткі свету
На польскай мяжы знікла чарга з аўтобусаў
«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля2
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне40
«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі12
«Дзесяцігадовае дзіця АМАП пакладзе ў падлогу?» Трэш-блогер Mellstroy адрэагаваў на прызнанне сябе экстрэмістам 7
Вайтоўская, Гапееў, Бахарэвіч і Папова. Названыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады
Кіраўнік BBC пайшоў у адстаўку праз адрэдагаваную прамову Трампа16
На продаж выставілі дом, у якім у дзяцінстве жыў Дональд Трамп2
Беларуса некалькі месяцаў перакідалі ад доктара да доктара і не хацелі шпіталізаваць, пакуль нага не пачала гніць16
«Прыбраў — штраф. Не прыбраў — штраф». Людзі абураюцца загадамі наконт лісця6
Каталікі-трампісты ўз'еліся на першага амерыканскага Папу: Леў XIV працягвае лева-прагрэсіўную палітыку Францішка11
«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы7
Каментары