Грамадства11

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава

Пакуль не скончыўся 14‑дзённы тэрмін на абскарджанне рашэння ў судзе, ён знаходзіцца ў Літве легальна.

Міграцыйны дэпартамент МУС Літвы адказаў на запыт «Нашай Нівы» пра прадпрымальніка Дзмітрыя Скіндзерава, у якога скасавалі статус уцекача.

На пытанне, да якога тэрміну Скіндзераў павінен выехаць з Літвы, у дэпартаменце ўдакладнілі фармулёўку: «Такая асоба не абавязана выехаць, а высылаецца з Літвы, г.зн. дэпартуецца». Паводле адказу, высылку павінны выконваць супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы.

Скіндзераў раней заяўляў, што тэрмін дзеяння яго беларускага пашпарта скончыўся. На пытанне, як у такім выпадку выконваецца рашэнне, у дэпартаменце адказалі, што дэпартаванаму «забяспечваецца дакумент на вяртанне з дзяржавы паходжання», пасля чаго яго высылаюць з Літвы.

Скіндзераў — грамадзянін Беларусі. Паводле тэксту рашэння, які ён апублікаваў, яго збіраюцца дэпартаваць менавіта ў Беларусь.

Чытайце: Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын

У дэпартаменце таксама напісалі, што ім стала вядома пра намер Скіндзерава абскардзіць у судзе рашэнне аб скасаванні статусу ўцекача. На гэта ў яго ёсць 14 дзён. «На працягу гэтага перыяду замежнік усё яшчэ знаходзіцца ў Літве законна», — адзначылі ў ведамстве.

Матывы рашэння ў дэпартаменце каментаваць адмовіліся. Яны абяцаюць упершыню выкласці іх на судовым пасяджэнні, калі рашэнне будзе абскарджана. Як патлумачылі ў ведамстве, абнародаванне акалічнасцей справы «можа паўплываць на будучае рашэнне суда». Пракаментаваць свае матывы дэпартамент гатовы толькі пасля таго, як з'явіцца рашэнне суда, якое нельга будзе абскардзіць.

Як раней пісала «Наша Ніва», рашэнне аб скасаванні статусу ўцекача грунтуецца на заключэнні Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы, які палічыў Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы. Акрамя дэпартацыі, Скіндзераву, паводле тэксту рашэння, які ён сам апублікаваў, забаронены ўезд у Літву на 10 гадоў і ў Шэнгенскую зону на 5 гадоў. Сам Скіндзераў з рашэннем не згодны і заявіў, што будзе абскарджваць яго ў судзе.

Паводле Закона Літвы аб прававым становішчы замежнікаў, калі рашэнне прынята з прычыны пагрозы дзяржаўнай бяспецы, скарга ў суд яго выкананне не спыняе.

Чытайце таксама: Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Каментары1

  • Ні гонару, ні сораму
    10.11.2026
    Цікава, што маўчаць усе гэтыя так званыя праваабаронцы. Як бы там ні было, але беларуса яўна высылаюць у турму. Вясна, Карач, Дысідэнты, БХК, вам не сорамна за сваё языкадупства?

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент4

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту20

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць