Свет

Эстонія можа дазволіць вайскоўцам тапіць падазроныя судны

Эстонскі парламент разгледзіць законапраект, які дазваляе пры ўзнікненні пагроз ужываць сілу ў дачыненні да гандлёвых суднаў не толькі ў сваіх тэрытарыяльных водах.

Ілюстрацыйнае фота Iranian Army/Anadolu via Getty Images

У сераду, 9 красавіка, парламент Эстоніі (Рыйгікогу) разгледзіць законапраект, які дазваляе вайскоўцам краіны ўжываць сілу да гандлёвых суднаў у Балтыйскім моры, што ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, піша Dw.de.

Паводле праекта рэзалюцыі, ухваленай парламенцкім камітэтам па нацыянальнай абароне, армія краіны атрымае магчымасць ужываць сілу для абароны інфраструктуры, абаронных аб’ектаў, партоў, абсталявання або суднаў, што аказваюць жыццёва важныя паслугі. У крайнім выпадку эстонскія вайскоўцы змогуць патапіць судна, якое ўяўляе пагрозу.

Такія меры будуць прымяняцца толькі ў выпадку, калі прадухіліць пагрозу іншымі спосабамі немагчыма, і калі магчымыя страты ад дзеянняў судна большыя, чым ад яго патаплення. Напрыклад, карабель не будуць тапіць толькі з-за намеру пашкодзіць падводныя кабелі. Акрамя таго, экіпаж судна будзе загадзя папярэджаны пра дзеянні арміі Эстоніі і эвакуяваны.

«Гэта дасць нам магчымасць дзейнічаць не толькі ў тэрытарыяльных водах — г.зн. за 12 марскіх міляў, што адлічваюцца ад берага і выспаў, як у нас, так і ў кожнай краіны, — але і ў выключнай эканамічнай зоне. Да самай мяжы, дзе эканамічная зона Эстоніі судакранаецца з зонамі іншых краін», — заявіў старшыня камітэта нацыянальнай абароны Дзяржаўнага сходу Калев Стайчэску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы17

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне3

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць