У Злучаных Штатах у суботу апоўначы пачаўся частковы шатдаўн — было спынена фінансаванне дзясяткаў федэральных устаноў, што прывяло да частковага прыпынення працы ўрада.

Гэта адбылося нягледзячы на тое, што за некалькі гадзін да гэтага Сенат ухваліў пакет законапраектаў аб фінансаванні асноўных дзяржаўных ведамстваў да канца верасня. Аднак гэтыя дакументы яшчэ павінна разгледзець Палата прадстаўнікоў, пасяджэнне якой чакаецца ў панядзелак.
Прычынай шатдаўну стала адмова сенатараў-дэмакратаў падтрымаць закон аб фінансаванні Міністэрства ўнутранай бяспекі. Гэта адбылося пасля таго, як у Мінеапалісе федэральныя агенты застрэлілі двух чалавек. Дэмакраты настойваюць на тым, каб закон быў перапрацаваны і ўключаў дадатковыя абмежаванні для супрацоўнікаў ведамства.
У пятніцу дэмакраты і рэспубліканцы ўсё ж дасягнулі кампрамісу: Сенат ухваліў фінансаванне большасці федэральных органаў, у тым ліку Пентагона, Дзярждэпартамента, Міністэрства фінансаў і аховы здароўя, да канца фінансавага года — да 30 верасня.
Пры гэтым Міністэрства ўнутранай бяспекі было выключана з пакета: яго фінансаванне падоўжаць толькі на два тыдні, каб за гэты час дамовіцца пра новыя правілы для федэральных агентаў.
Гэта ўжо другі шатдаўн у ЗША за год. Папярэдні працягваўся з 1 кастрычніка да 14 лістапада 2025 года і стаў самым доўгім у гісторыі краіны. Тады ад яго пацярпелі каля 1,4 мільёна федэральных службоўцаў — многія з іх працавалі без заробку або былі адпраўленыя ў неаплатныя адпачынкі.
Падставай для такіх дзеянняў сталі інцыдэнты ў Мінеапалісе: 7 студзеня супрацоўнік іміграцыйнай службы застрэліў 37‑гадовую жанчыну, а 24 студзеня агент памежна-мытнай службы забіў 37‑гадовага мужчыну. Пасля гэтага ў Мінеапалісе і іншых гарадах ЗША праходзяць акцыі пратэсту супраць жорсткай іміграцыйнай палітыкі прэзідэнта Дональда Трампа і дзеянняў федэральных агентаў, якія праводзяць рэйды супраць нелегальных мігрантаў.
Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі
ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя
За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў
ЗША выпадкова дэпартавалі мексіканца, якога падазраюць у найбуйнейшым рабаванні каштоўнасцей у гісторыі краіны
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары
Poki tramp kamanduje eskadraj na padychodach da Piersickaj zatoki, u Vašynhtonie niechta ūčyniū demarš ?