Свет33

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне

У Крамлі заявілі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папрасіў Расію часова спыніць удары па гарадах Украіны. Паводле слоў прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, Трамп звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з асабістай просьбай устрымацца ад абстрэлаў Кіева і іншых украінскіх гарадоў на працягу тыдня — да 1 лютага. Расійскі бок на гэта пагадзіўся.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Пяскоў адзначыў, што нібыта мэта такой паўзы — стварыць больш спрыяльныя ўмовы для магчымых перамоваў. Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці ідзе гаворка толькі пра ўдары па энергетычнай інфраструктуры, ці пра ўсе віды абстрэлаў, сказаўшы, што да ўжо агучанага яму няма чаго дадаць. Не даў ён уцямнага адказу таксама, уваходзіць 1 лютага ў тэрмін мараторыю на ўдары ці не.

На пытанне журналістаў, ці сапраўды Крэмль прыняў прапанову Трампа, Пяскоў адказаў сцвярджальна і падкрэсліў, што гэта быў менавіта асабісты зварот амерыканскага прэзідэнта.

Напярэдадні сам Дональд Трамп публічна расказаў пра сваю просьбу падчас нарады ў Белым доме. Ён растлумачыў яе тым, што ва Украіне стаяць рэкордна нізкія тэмпературы, і абстрэлы ў такіх умовах могуць мець асабліва цяжкія наступствы. Паводле слоў Трампа, Пуцін пагадзіўся, і гэта стала для яго прыемнай нечаканасцю.

Амерыканскі прэзідэнт таксама адзначыў, што многія адгаворвалі яго ад такога звароту, лічачы, што ён не дасць выніку. Аднак, па словах Трампа, просьба была пачутая, і ў ЗША гэтым задаволеныя.

У той жа дзень у шэрагу расійскіх ваенных тэлеграм-каналаў і СМІ з’явіліся паведамленні пра нібыта дасягнутае энергетычнае перамір’е паміж Расіяй і Украінай. Аднак Пяскоў ад каментароў на гэты конт устрымаўся, заявіўшы, што пакуль не можа пацвердзіць або абвергнуць такую інфармацыю.

Каментары3

  • Во сьмех
    30.01.2026
    З 1 чысла толькі пачынаюцца марозы!
  • Матэматык
    30.01.2026
    Хiба з 30студзеня да 1 лютага гэта тыдзень?
  • Несмешно
    31.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях9

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

«Працую, але не магу купіць ежу». У айцішніка ў Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта — зараз ён у пастцы33

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы24

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну10

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША5

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан21

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях9

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць