Вайна44

Расійскага генерала Папова з турмы адправяць штурмавіком на фронт. Яго пасадзілі пасля крытыкі Мінабароны

Генерал Іван Папоў кіраваў расійскай абаронай на Запарожскім напрамку ў 2023 годзе. Але потым трапіў у турму.

І Фота: Wikimedia Commons

Расійскі генерал-маёр Іван Папоў з турмы адправіцца на вайну супраць Украіны.

Ён будзе камандаваць штурмавым атрадам «Шторм Z» — у гэтыя падраздзяленні набіраюць зэкаў і падследных. Генерал падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны, абвінавачанні з яго будуць знятыя, паведамляе «Коммерсантъ».

У 2023 годзе Папоў камандаваў 58-й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай ваеннай акругі і кіраваў расійскай абаронай на Запарожскім напрамку. Генерала спачатку пахвалілі за адбіванне контрудару ўкраінскай арміі, а затым раптоўна знялі.

Тады ж у сетцы з’явіўся запіс размовы Папова з саслужыўцамі. На аўдыё расійскі генерал заявіў, што яго знялі за «праўду». Па яго словах, ён распавёў начальніку Генштаба Валерыю Герасімаву аб праблемах з забеспячэннем і паскардзіўся на адсутнасць ратацыі вайскоўцаў на перадавой. Герасімаў у адказ нібыта абвінаваціў Папова ў панікёрстве і паабяцаў даложыць пра размову Уладзіміру Пуціну.

Папова спачатку перавялі ў Сірыю, а ў маі 2024 года затрымалі па абвінавачанні ў махлярстве. Паводле версіі следства, ён разам з саўдзельнікам у 2023 годзе выкраў 1,7 тыс. тон вырабаў металапракату, якія выдзелілі для будаўніцтва абаронных збудаванняў у Запарожскай вобласці. За продаж вырабаў асобы атрымалі 114 мільёнаў расійскіх рублёў (1,2 мільёна даляраў).

Папова спачатку адправілі ў СІЗА, потым адпусцілі пад хатні арышт, але праз некаторы час зноў вярнулі ў ізалятар. Знаходзячыся пад следствам, генерал напісаў адкрыты ліст Пуціну з просьбай вярнуць яго на фронт.

Каментары4

  • Ттк
    09.04.2025
    Будзе новы марш на Маскву.
    замест Прыгожына
  • Как 10 тысяч польских наемников
    09.04.2025
    Туды i дарога, Да, бомж варшавский?
  • Ванька-встанька, шо такэ?
    10.04.2025
    Пойдзе на фарш.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен17

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі дзяўчынка знікла з групы падоўжанага дня, а знайшлася ў рэанімацыі бальніцы

Палярнае ззянне можна было назіраць над Беларуссю

Ці чакаць новых памілаванняў бліжэйшым часам?8

Прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт лукашысцкага блогера4

Еўрасаюз адклаў забарону імпарту расійскага звадкаванага газу4

Сярэдні час у чарзе — 18 гадзін. Што адбываецца на выездзе з Польшчы ў Беларусь перад Вялікаднем?

Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як8

Украінскія дроны атакавалі расійскую вайсковую часць, якую абвінавачваюць ва ўдары па Сумах1

Павялічваюцца цэны на бульбу, цыбулю і капусту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен17

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць