Свет

Беларуска стала ў Іспаніі буктокеркай і напісала раман пра «Формулу-1»

Беларуска Ірына Зубкова, якая жыве ў Іспаніі і стала ў гэтай краіне папулярнай кніжнай блогеркай на платформе TikTok, цяпер і сама перайшла ў разрад пісьменніц, выдаўшы днямі свой першы раман, піша выданне «Беларусь и мир».

Ірына Зубкова падчас агляду адной з яе улюбёных кніг. Выява: youtube.com/@ir_zu

Кніга нашай 24-гадовай суайчынніцы пад назвай Acelerando en Rojo, што можна перавесці на беларускую як «Паскараючыся на чырвоны», выйшла ў свет 9 красавіка 2025 года пад брэндам Crossbooks, які належы буйной выдавецкай групе Grupo Planeta.

Раман у жанры фікшн арыентаваны на падлеткава-юнацкую аўдыторыю і сумяшчае тэмы кахання і спорту. Ён апісвае рамантычныя ўзаемаадносіны зорнага пілота гонак «Формула-1» Ашэра Вегі і яго прадстаўніка па сувязях з грамадскасцю К'яры Ру.

Па словах Ірыны, спачатку гісторыя стваралася ў антуражы чэмпіянату свету па матагонках MotoGP, бо ў яе сям'і сачылі менавіта за гэтым відам спорту. Але ідэя затым перайначылася з-за захаплення свёкра «Формулай» і пілотам Фернанда Алонса.

У даволі аб'ёмнай кнізе налічваецца 568 старонак, яна аформленая супервокладкай з чырвоным металічным цісненнем, на ўнутраным боку якой намаляваная сцэна, якая ілюструе адзін з эпізодаў апавядання.

Раман Acelerando en Rojo ў адной з кнігарняў. Фота: facebook.com/aida.m.ruiz

Ірына Зубкова нарадзілася ў 2001 годзе ў Беларусі, але ўжо каля 12 гадоў жыве ў Іспаніі. Дзяўчына стала вядомая тут як аўтарка кантэнту ў сацсетках, прысвечанага кнігам: яна аглядае навінкі і дзеліцца ўражаннямі ад прачытанага.

Наша суайчынніца паступова ператварылася ў вельмі папулярнага інтэрнэт-інфлюэнсера ў краіне ў гэтай сферы. Напрыклад, за яе пастамі ў тыктоку сочаць больш за 1,9 мільёна чалавек. Паспяховая яна таксама ў інстаграме.

Ролікі пра кнігі беларуска перамешвае з відэа фармату lifestyle, дзе расказвае пра сваё жыццё, падарожжы, адзенне, ежу, музыку, спорт і гэтак далей. Так, шэраг пастоў прысвечаны розніцы беларускага і іспанскага менталітэтаў.

Шлях да таго, каб стаць паспяховай буктокеркай (ад BookTok — так называюць сегмент тыктока, прысвечаны літаратуры), пачаўся з захаплення чытаннем тэкстаў аўтараў-пачаткоўцаў у супольнасці Wattpad. Затым услед пайшлі гады працы па тэме ў сацсетках.

У 2023 годзе Зубкова таксама выдала ў Crossbooks сваю самую першую работу c назвай Cuaderno de lecturas («Чытацкі дзённік»). Уласна кажучы, гэта і ёсць дзённік для запісу кароткай інфармацыі пра прачытаныя кнігі, які суправаджаецца яшчэ парадамі ад Ірыны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць