Эканоміка3232

Што значыць прыезд 150 тысяч мігрантаў з Пакістана ў Беларусь: погляд Ігара Тура

«Ці не здарыцца, што 10 такіх спецыялістаў возьмуць на сябе палову ўсёй працы тых, каго па штатным раскладзе павінна быць 100 чалавек?»

Здымак ілюстрацыйны. Фота: unctad.org

Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка на нядаўняй сустрэчы з прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам дамовіўся аб прыёме ў Беларусь працоўных мігрантаў з гэтай краіны.

У новым выпуску праграмы «Прапаганда» Ігар Тур даў сваю інтэрпрэтацыю гэтай ініцыятывы. Па словах Тура, «150 тысяч пакістанцаў не прыедуць заўтра аднамомантна і па жаданні». Галоўнае — выпрацаваць механізм, згодна з якім будуць запрошаныя спецыялісты, неабходныя нашай краіне. А знайсці такіх спецыялістаў, паводле прапагандыста, у Пакістане, дзе 250 мільёнаў насельніцтва, «магчыма пад любыя патрабаванні і ўмовы».

Тур упэўнены, што прапанова з боку Беларусі з’яўляецца «сапраўдным падарункам» для Пакістана. З другога боку, яе рэалізацыя прымусіць у Беларусі правесці рэвізію таго, дзе насамрэч не хапае спецыялістаў. Пры гэтым, лічыць Тур, трэба глядзець не на лічбы недахопу спісавай колькасці, а правяраць, наколькі высокая прадукцыйнасць працы тых, хто застаўся. І гэтая праверка можа выявіць, што на прадпрыемстве не тое што недахоп, а лішак працоўнай сілы:

«Дапусцім, ёсць завод на 100 чалавек па штатным раскладзе, па факце там працуе 90 чалавек. Па дакументах — недахоп 10%, што шмат, але можа ніхто ўжо даўно і не правяраў, а ці сапраўды менавіта 100 чалавек там трэба. А калі ўсе будуць працаваць узорна, можа, і 90 хопіць, а можа, увогуле і 80 — аптымальная колькасць», — даводзіць Тур.

Другі важны для прапагандыста момант — як зменіцца сітуацыя, калі туды прыедуць 10 сапраўды кваліфікаваных спецыялістаў з Пакістана? Тур лічыць, што гастарбайтары, матываваныя «добрым па мерках Беларусі і цудоўным па мерках Пакістана заробкам», могуць быць у 2—3 разы больш прадукцыйнымі, чым мясцовыя працаўнікі: «іх заточанасць на максімальны вынік будзе, само сабою, самай высокай».

У сваіх развагах Тур ставіць пад сумнеў эфектыўнасць наяўнай працоўнай мадэлі на многіх прадпрыемствах Беларусі:

«Ці не здарыцца, што 10 такіх спецыялістаў возьмуць на сябе палову ўсёй працы тых, каго па штатным раскладзе павінна быць 100 чалавек?», «Ці не прывядзе прыбыццё такіх спецыялістаў да аўтаматычнага і, скажам так, крыху больш справядлівага разгляду пытання: колькі на заводзе людзей і які павінен быць іх рэальны заробак, зыходзячы з іх укладзенай працы?»

У ініцыятыве, агучанай Лукашэнкам, прапагандыст бачыць і іншыя магчымыя наступствы. Паводле яго, нават не самі мігранты, а пагроза іх з’яўлення ўжо можа спрацаваць як інструмент павышэння дысцыпліны і прадукцыйнасці:

«І самае галоўнае, ці не прывядзе ўжо зараз сама заява […] да таго, што на тых прадпрыемствах, куды тэарэтычна мы можам іх прыняць, супрацоўнікі ўжо зараз рэзка і ініцыятыўна павысяць сваю прадукцыйнасць, мяркуючы, што канкурэнтную барацьбу з працоўнымі мігрантамі яны, магчыма, і не пацягнуць».

Далей Тур ідзе яшчэ далей і сцвярджае:

«Скрозь і ўсюды бачу людзей, якія на сваіх працоўных месцах калупаюцца з нізкай прадукцыйнасцю, адцягваючыся то на каву выпіць, то на перакуры, то з калегамі пабалакаць пра нейкіх іншых калег».

І такія людзі, па яго словах, першымі просяць «зарплату пабольш».

У выніку прапагандыст заклікае беларусаў як нацыю «павучыцца прадметна» прадукцыйнасці працы:

«Павінна быць не палучка, а менавіта заробак, то-бок заробленая плата. Хочаш жыць лепш — тады пастарайся. Гэта ж галоўны прынцып справядлівай сацыяльна арыентаванай дзяржавы».

Вось толькі чаму за 30 гадоў пабудовы такой дзяржавы пад кіраўніцтвам самі ведаеце каго беларусы, паводле Тура, так і не навучыліся прадукцыйна працаваць, ён не адказаў. Магчыма, гэта будзе тэмай для наступнай «Прапаганды»?

Каментары32

  • адаптацыя
    16.04.2025
    вялікая колькасць патэнцыйных пшыбышаў народзіць праблему іх культурнай адаптацыі. Хто іх будзе вучыць беларускай мове і адаптаваць да беларускіх рэалій? Ці можа самі беларусы лягчэй адаптуюцца да англамоўшых арбайтэраў?
  • Пан Шариат
    16.04.2025
    Незнание законов Шариата не освобождает от ответственности. Туру стоит помнить, что с данными товарищами принцип "иногда не до законов" не сработает. И не факт, что им потребуются все эти красно-зеленые пропагандисты колхозности.
  • даведка
    16.04.2025
    Лукашенко выжил из родной Гродненской области Игоря Тура этнических поляков, которых теперь заменят у станков, в том числе его родной Лиды, пакистанцы. Ну а пока Юрий Караев открыл российское генеральное консульство в реквизированном здании польской организации в Гродно, где в кожанке чувствовал себя как дома.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць