Грамадства66

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя

Суддзя адмовіўся вызваляць дэмакратычнага актывіста з Беларусі Артура Сянько пад абавязацельства з’яўлення. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя.

Як паведаміў Reform.news сябра Артура Сянько, у панядзелак адбыліся папярэднія слуханні па справе аб дэпартацыі маладога чалавека. Слуханні праводзіліся ў рэжыме анлайн. Суддзя Сэмюэль Уільямс прыняў рашэнне пакінуць Сянько пад вартай.

Асноўнае пасяджэнне адбудзецца 28 кастрычніка. Да 14 кастрычніка адвакат Сянько можа падаць дадатковыя дакументы.

Беларус знаходзіўся на тэрыторыі ЗША легальна. 26 жніўня 2021 года Артур Сянько прыбыў у пункт пропуску Otay Mesa Port of Entry, штат Каліфорнія, дзе заявіў пра боязь пераследу і папрасіў палітычнага прытулку. Такая працэдура прадугледжана Законам аб іміграцыі і грамадзянстве. Артур Сянько як мінімум з 2022 года знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку па палітычным артыкуле 369 КК РБ — абраза прадстаўніка ўлады.

Праз два дні пасля прыбыцця ў ЗША ён быў вызвалены да далейшага разгляду справы без прызначанай даты суда. Пасля гэтага ён падаў пісьмовую заяву на прадастаўленне палітычнага прытулку, а таксама на працягу ўсяго часу знаходжання ў ЗША супрацоўнічаў з міграцыйнымі органамі, падаваў кантактныя дадзеныя і інфармацыю пра месца свайго знаходжання.

15 жніўня 2025 года ён быў выкліканы павесткай у прадстаўніцтва Дэпартамента ўнутранай бяспекі ЗША (U.S. Department of Homeland Security) у Нью-Ёрку. Артур Сянько прыбыў на месца разам з адвакатам. Довады і аргументы адваката аб законным знаходжанні ў ЗША Артура Сянько як прасіцеля прытулку не былі прыняты. Іміграцыйныя афіцэры адмовіліся глядзець дакументы.

Артуру Сянько надзелі кайданкі і суправадзілі ў ізалятар. Акрамя таго, супрацоўнікі міграцыйнай службы прапанавалі беларусу падпісаць дакумент пра тое, што дата, месца і абставіны яго прыбыцця на тэрыторыю ЗША невядомыя, ад чаго ён адмовіўся, бо, паводле яго слоў, гэта супярэчыць рэчаіснасці.

Каментары6

  • Вот
    27.09.2025
    ана, амерыканская дзермакратыя
  • Юрась Зянковіч
    27.09.2025
    Я б сказаў, што няхай радуецца, бо 4 гады быў без даты суда, а тут два месяцы - і individual hearing. У звычайнай сітуацыі пасьля папярэдняга пасяджэньня (master hearing) індывідуальнага слуханьня чакаюць 2,5-3 гады!

    А справа ў яго на 99,9% выйгрышная: абраза прадстаўніка ўлады ў ЗША гэта ня толькі не злачынства, а абароненае 1-й Папраўкай (свабода слова) выказваньне. А ў Беларусі яму за гэта турма сьвеціць.

    Два месяцы ў турме - і ў яго прамы шлях да грамадзянства праз 5 год адчыняецца. Улічваючы, што людзі такога шчасьця чакаюць па 8-10 год, я думаю, ён павінен яшчэ дзячыць ICE і суддзі. Калі, канешне, за ім няма крыміналу ў ЗША.
  • Камыш
    27.09.2025
    Юрась Зянковіч, . У судах было 3 міліёны такіх спраў, таму і цягнуўся час. Гэта раней так было, а зараз могуць і дэпартаваць без пытанняў.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць