Усяго патроху33

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў

У Мінску ці Варшаве веласіпедысты спыняюцца амаль на кожным святлафоры, у Капенгагене ж святлафоры сінхранізаваныя пад аматараў язды на ровары.

Веласіпедысты на вуліцах Капенгагена. Фота: Julia Davila-Lampe / Getty Images

Як і большасць еўрапейскіх сталіц, пасля Другой сусветнай вайны Капенгаген хутка стаў горадам аўтамабіляў. Але ўжо ў 1970‑х тут пачаліся масавыя велапратэсты, якія прымусілі ўлады будаваць шырокую сетку веладарожак.

Даследаванні паказваюць: калі б у кожным горадзе было столькі ж інфраструктуры для веласіпедаў, як у сталіцы Даніі, выкіды вуглякіслага газу ад прыватных аўто скараціліся б на 6%.

Як піша The Guardian, гарадскія ўлады Капенгагена яшчэ 16 гадоў таму пачалі эксперымент: на некалькіх ключавых магістралях яны сінхранізавалі святлафоры так, каб веласіпедыст у гадзіны пік, рухаючыся з хуткасцю прыкладна 20 км/г, мог праехаць праз усю вуліцу на зялёнае святло. Сёлета мэрыя зацвердзіла пашырэнне гэтай сістэмы яшчэ на 15 маршрутаў.

На вуліцы Капенгагена. Фота: Raimonda Kulikauskiene / Getty Images

Тым не менш, улады прызнаюць, што нават Капенгагену складана скараціць выкарыстанне аўтамабіляў сярод тых, хто прыязджае ў горад з прыгарадаў. Будаўніцтва веладарожак дапамагло ім дабірацца да ўскраін, але на гарадскіх вуліцах іх запавольваюць чырвоныя святлафоры. Менавіта тут, на думку планіроўшчыкаў, дапамогуць «зялёныя хвалі».

Аднак у гадзіны пік веласіпедная культура Капенгагена становіцца ахвярай уласнага поспеху. Мясцовыя жыхары наракаюць на перапоўненыя веладарожкі ў гадзіны пік: нават калі гарыць зялёнае святло, паток настолькі шчыльны, што не заўсёды ўдаецца ўтрымаць «хвалю».

«Мы ўжо ў пункце, дзе трэба выбіраць: ці даём больш месца веласіпедам, ці пакідаем прастору аўтамабілям», — адзначае ў размове з карэспандэнтам 33‑гадовы аналітык Ларс.

І сапраўды, спрэчкі паміж прыхільнікамі веласіпедаў і машын у Капенгагене цяпер адбываюцца не столькі за хуткасць руху, колькі за месцы для паркоўкі.

Паркоўка для веласіпедаў на адной з вуліц Капенгагена. Фота: Getty Images

Улады працягваюць інвеставаць у інфраструктуру для веласіпедыстаў. Нядаўна зацверджаны пакет фінансавання ў памеры 602 мільёна дацкіх крон (80,5 мільёнаў еўра) прадугледжвае не толькі паляпшэнне «зялёных хваль», але і будаўніцтва самага доўгага ў краіне веласіпеднага моста і паляпшэнне асвятлення.

Горад ужо паставіў 19 «веласіпедных барометраў», каб аналізаваць хуткасць руху. Калі ўлады лепш зразумеюць «пульс горада», яны плануюць запускаць «зялёныя хвалі» ў момант, калі да пачатку маршруту набліжаецца вялікая колькасць раварыстаў.

Эксперты, такія як даследчык у галіне транспарту з Мюнстэрскага ўніверсітэта ў Германіі Гернат Зіг (Gernot Sieg), адзначаюць, што падобныя сістэмы пакуль не вельмі распаўсюджаныя, часткова таму, што веласіпедысты рухаюцца з рознай хуткасцю.

Так, у некаторых нідэрландскіх гарадах ужо выкарыстоўваюцца больш складаныя тэхналогіі, якія фіксуюць набліжэнне веласіпедыстаў і даюць ім прыярытэт. Аднак ідэальным рашэннем, на думку Зіга, з'яўляецца стварэнне веладарожак, едучы якімі не трэба перасякаць вуліцы.

На вуліца Капенгагена. Фота: Edward Berthelot / Getty Images

Як адзначае аўтар артыкула, у Еўрасаюзе штогод на дарогах гіне каля 20 тысяч чалавек, і павелічэнне колькасці вялікіх аўтамабіляў толькі пагаршае сітуацыю. Машыны таксама застаюцца галоўнай крыніцай таксічных выкідаў у гарадах. Таму перасадзіць людзей на веласіпеды — гэта не толькі крок да зніжэння выкідаў, але і спосаб ратаваць жыцці.

Дырэктарка Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі Ліна Іля-Мананен (Leena Ylä-Mononen), якая два гады таму пераехала ў Капенгаген з Хельсінкі, прызнаецца: спатрэбілася пяць месяцаў, каб асмеліцца далучыцца да шчыльнага патоку веласіпедыстаў. Але цяпер яна ўпэўненая:

«Гэта самы зручны спосаб перасоўвацца. Вядома, гэта яшчэ і таму, што горад роўны, без пагоркаў. Але ў нас ёсць вецер, таму круціць педалі ўсё роўна даводзіцца моцна».

Капенгагенскі досвед паказвае: «зялёныя хвалі» — гэта не дробязь, а частка стратэгіі, якая робіць гарады больш бяспечнымі, здаровымі і экалагічнымі.

Каментары3

  • Австрияк
    26.09.2025
    Нет никого хуже в дорожном движении чем велосипедисты. Это отдельная секта
  • Ja!
    26.09.2025
    Лепш апублікуйце перадрук аднаго са шматлікіх артыкулаў як Данія паспяхова змагаецца з праблематычнымі пазаеўрапейскімі мігрантамі :)
  • Прохожий
    27.09.2025
    Австрияк, нет никого хуже в дорожном движении, чем мудаки которые ненавидят велосипедистов и их провоцируют.

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь4

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь4

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць