Грамадства44

Ціханоўская: Мэта тыраніі — прымусіць вас блытаць праўду і хлусню

Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Сіла бяззбройных: супраціў тыраніі ў Беларусі» ў Чыкагскім універсітэце.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Штогадовая лекцыя прысвечаная спадчыне Вацлава Гавела — летась яе даваў чэшкі прэзідэнт Петэр Павел. 

У сваёй лекцыі беларуская лідарка ўзняла тэмы каштоўнасці дэмакратыі, пошуку праўды і надзеі, якая дапамагае выжываць у самых цяжкіх умовах, паведамляе яе прэс-служба.

Напрыканцы прамовы Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў: 

«Па-першае, беражыце тое, што маеце. Часта людзі, якія жывуць у дэмакратыі, успрымаюць яе як нешта само сабой зразумелае. Але ў такіх краінах, як Беларусь, мы ведаем яе сапраўдны кошт — бо ахвяруем усім дзеля яе.

Па-другое, не пераставайце шукаць праўду. Ніколі не пераставайце задаваць пытанні і вучыцца. Захоўвайце адкрытасць розуму. Мэта тыраніі — прымусіць вас блытаць праўду і хлусню.

Па-трэцяе, не губляйце надзеі. Магчыма, адной надзеі недастаткова, але менавіта яна трымае на плаву ў цяжкія моманты.

Па-чацвёртае, слухайце не толькі розум, але і сэрца. Эмпатыя, спагада і салідарнасць — гэта найвялікшая звышсіла. 

Найбольшая пагроза дэмакратыі — не заўсёды гвалт. Часта гэта страх, сумневы, стомленасць, страта надзеі. І проста забыццё таго, хто мы ёсць і за што стаім.

Таму сёння, стоячы тут пад імем Гавела, я не аплакваю дэмакратыю. Я аднаўляю веру ў яе. Беларускі народ не здаўся. І свет таксама не павінен здавацца».

Каментары4

  • Вада
    27.09.2025
    Дык а што сказаць хацела?
  • Студэнт
    27.09.2025
    Дэмакратыя, дэмакратыя, дэмакратыя, дэмакратыя, дэмакратыя...
    Быццам ёй плацяць за кожнае ўжытае слова "дэмакратыя". Дурыць людзям голаву... Вунь у Турцыі няма дэмакратыі, але ў яе паветраным прасторы не лятаюць безпакарана кожную ноч варожыя дроны і знішчальнікі.
  • Ё
    27.09.2025
    Студэнт, У Турцыі ёсць дэмакратыя. Там праводзяцца нармальныя выбары, апазіцыйныя партыі ў парламенце і мясцовым самакіраванні. Эрдаган на апошніх выбарах ледзь набраў патрэбную колькасць галасоў 52%, яго канкурэнт 47%.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць